Грамадства1616

«Перамога ў Беларусі ў 2020-м годзе мела б вялікі палітычны ўплыў на астатнюю Еўропу» — Эн Эплбаўм

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» амерыканская журналістка Эн Эплбаўм падзялілася сваім поглядам, чаму Пуцін не паглынае Беларусь, хто выратаваў Лукашэнку ў 20-м годзе, і патлумачыла, чаму Ціханоўская — выклік для Расіі.

Фота: Getty Images

Эн Эплбаўм — амерыканскі гісторык, пісьменніца і журналістка. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. Уладальніца Пулітцэраўскай прэміі. Мае беларускія карані (яе продкі паходзяць з Кобрына). Жыве ў Варшаве. У шлюбе з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Прыняла польскае грамадзянства.

Хто выратаваў Лукашэнку ў 2020-м?

Эн Эплбаўм адзначае, што ў 2020-м годзе, калі Лукашэнка быў на мяжы правалу, ён «у асноўным» быў выратаваны Расіяй. Але таксама яго выратавалі Іран, Кітай і Венесуэла.

«Кубінцы ў ААН галасавалі разам з Беларуссю. Кітайцы прывезлі вялікія інвестыцыйныя праекты ў Беларусь. (…) Таму Беларусь стала нейкім праектам, які выратавалі аўтакратычныя дзяржавы, надаўшы больш сілаў Лукашэнку».

Журналістка заўважае, што не бачыць, каб у Лукашэнкі быў нейкі іншы план, як падтрымліваць сістэму і заставацца пры ўладзе.

Чаму Пуцін не паглынае Беларусь?

Эплбаўм дапускае, што Беларусь можа стаць часткай Расіі. «Былі моманты, калі здавалася, што гэта тое, чаго хоча Пуцін. Была размова пра альянс», — нагадвае журналістка і заўважае, што не ведае, чаму гэта ўсё яшчэ не здарылася.

Эплбаўм прапануе сваю версію: «Можа быць, Пуціну здаецца карысным мець Лукашэнку як саюзніка. Каб гэта выглядала так, што ў яго больш сяброў. А калі б Беларусь была часткай Расіі, тады б ён выглядаў больш ізаляваным».

Эн Эплбаўм Эн Эпплбаум Anne Applebaum
Эн Эплбаўм. Скрын відэа: malina_by / YouTube

«Перамога Ціханоўскай стала б выклікам для Пуціна»

На погляд Эплбаўм, «стварэнне падзелу паміж Беларуссю і Расіяй і дапамога беларусам у тым, каб змяніць Беларусь, будзе для Пуціна вялікім ударам. Бо ён бачыць Беларусь, Расію і Украіну разам».

Па словах журналісткі, мэтай Пуціна з'яўляецца стварэнне «нейкай новай дзяржавы з расійскай уладай, якая можа паўплываць на Еўропу з-за сваіх геаграфічных памераў».

Эплбаўм называе два самыя простыя шляхі для таго, каб гэтага не здарылася: «Гэта перамога Украіны ў вайне ці змена рэжыму ў Беларусі. І тады вы ствараеце больш слабую сістэму».

Журналістка расказвае, што ёсць яшчэ адно меркаванне адносна таго, як дэманстрацыі ў 2020-м годзе і наступныя рэпрэсіі супраць дэманстрантаў сталі прычынай уварвання Пуціна ва Украіну.

@tokbelarus У новым ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст разважае пра Святлану Ціханоўскую #тихановская #нашаніва #беларускаямова #политика #лукашенко #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Мова дэмакратыі і мова свабоды, якая выкарыстоўвалася ў Беларусі ў 2020-м годзе, напужала Пуціна такім жа чынам, як у 2014-м ва Украіне. Ён пабачыў перамогу дэмакратычнага руху ў краінах, якія і геаграфічна, і крыху лінгвістычна, і іншым чынам побач. Як я бачу, паміж трыма краінамі ёсць шлюбныя, сямейныя, гістарычныя сувязі», — тлумачыць Эплбаўм і дадае:

«Я думаю, што Пуцін успрымаў падзеі [2020-га года ў Беларусі] як асабістую пагрозу. Таму перамога Святланы Ціханоўскай у Беларусі, калі б яна стала прэзідэнткай, стала б вялікім выклікам для Пуціна ў яго галаве. Калі яна можа стаць прэзідэнткай Беларусі, чаму тады нехта іншы не можа стаць прэзідэнтам Расіі. (…) Незалежная Беларусь стала нечым накшталт ідэалагічнага выкліку Пуціна, які, магчыма, хоць і не любіў Лукашэнку, але пераадолеў гэта».

Ці магла перамога ў Беларусі ў 20-м годзе змяніць сітуацыю ў рэгіёне?

Эплбаўм адзначае, што іншая сістэма ў Беларусі адразу б змяніла сітуацыю ў рэгіёне. У саюзе з Польшчай, напрыклад, адразу б дапамагла Украіне. Гэта адразу б аддаліла Расію. Польская ўсходняя мяжа, усходняя мяжа Еўрасаюза была б у бяспецы.

Гэта было б добра і для эканомікі. Было б выдатна, каб Беларусь магла стаць удзельніцай еўрапейскіх рынкаў. Гэта дапамагло б і беларусам, і ўсім астатнім. Гэта мела б вялікі эканамічны эфект. А таксама мела б вялікі палітычны ўплыў на астатнюю Еўропу».

Акрамя гэтага, як лічыць журналістка, гэта б «назаўсёды знішчыла план Пуціна па аднаўленні расійска-беларуска-ўкраінскай імперыі».

Каментары16

  • tak
    02.06.2024
    Dziciačy sad.
  • Винни пук
    02.06.2024
    в 2020 году никакой победы не могло быть по определению. Все процессы контролировались и управлялись с единственной целью приручить лукашенко и выставить его союзником росии в войне против Украины. путину это удалось. 
  • Памылковы погдяд несвядомай замежнай бабы
    02.06.2024
    Беларусы ўжо.добра ведаюць, чаму не перамаглі ў 2020-м, але ж павадыры тых падзей не хочуць адказаць за гэта перад народам.
    Ім трэба пакаяцца і сыйсці з палітычнага алімпа замежных апазіцыянераў.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →