У гандлёвым цэнтры ў Гродне на аднагадовага хлопчыка ўпала люстэрка
Ён атрымаў траўмы і быў адвезены ў бальніцу.
У ГЦ Гродна на вуліцы Касманаўтаў вечарам у панядзелак у прымерачнай адарвалася люстэрка і ўпала на аднагадовае дзіця. Хлопчык атрымаў траўмы пальцаў і быў дастаўлены ў бальніцу, паведамілі ў гродзенскай абласной міліцыі.
Бацька з сынам прыйшлі ў краму адзення. Мужчына прымяраў рэчы, малы ж знаходзіўся побач. У нейкі момант са сцяны прымерачнай адклеілася люстэрка, упала на дзіця і прычыніла яму траўмы пальцаў.
Дзіця адвезлі ў бальніцу, дзе зрабілі аперацыю.
Каментары