Трагічнае здарэнне адбылося 30 мая па вуліцы Цяністай. Паведамленне аб трагедыі паступіла ратавальнікам у 20.04.
Работнікі МНС, якія прыбылі да штучнага вадаёма, нікога не пабачылі на паверхні вады, на беразе ляжала верхняя вопратка.
Потым з вады дасталі 16-гадовага хлопчыка. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі вынік, і медыкі канстатавалі смерць падлетка.
Высветлілася, што юны жыхар Клімавіч купаўся з сябрамі без суправаджэння дарослых. Месца для купання не абсталяванае.
Каментары