Пра новае працаўладкаванне польскага суддзі, супраць якога ў Польшчы заведзена крымінальная справа, паведаміла выданне Do Rzeczy.
Цяпер Томаш Шміт будзе рабіць інтэрв’ю з запрошанымі гасцямі для БелТА. З гэтай прычыны Шміт пачаў прэзентаваць сябе як журналіст і публіцыст.
«Вельмі добрая праца. Я не буду выкладваць кантракт», — напісаў Томаш Шміт у сацсетках.
З дэкларацыі 2022 года Шміта вынікае, што яго заробак у Польшчы быў больш за 22,5 тысячы злотых штомесяц (каля 5,5 тысячы даляраў).
Суддзя Варшавы Томаш Шміт збег у Беларусь 6 мая 2024 года і папрасіў палітычнага прытулку.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў Шміта «здраднікам».
У Польшчы завялі супраць Томаша Шміта крымінальную справу за шпіянаж. На думку пракуратуры, ён «прымаў удзел у гібрыднай вайне, якую Беларусь і РФ вялі супраць Польшчы».
У Польшчы лічаць Шміта даўно завербаваным і заканспіраваным агентам.
У Беларусі Шміт стаў ахвотна ўдзельнічаць у прапагандзе і нахвальваць Лукашэнку.
«Дастаткова паглядзець на сённяшнюю сітуацыю: як ён паводзіць сябе, як праводзіць палітыку. Гэта не камплімент, гэта факт. Акрамя таго, можна пазайздросціць яго фізічнай форме. Дастаткова паглядзець на тое, як ён коле дровы, як у Манголіі страляе з лука», — знайшоў болевае месца старога чалавека Шміт.
Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул. Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шміта
Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку
Збеглы польскі суддзя Шміт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты. ГУБАЗіК і Артур Гайко таксама ёсць
Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах
Каментары