Як паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале, у рамках раптоўнай праверкі гатоўнасці Узброеных сіл, дывізіён ракетных сістэм «выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам, заступіў на баявое дзяжурства па прызначаных аб'ектах».
«У адпаведнасці са складаным становішчам паблізу дзяржаўнай мяжы і пастаўленай задачай дывізіён выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам, заступіў на баявое дзяжурства па прызначаных аб'ектах.
Гатовы выканаць задачы па нанясенні ракетных удараў на далёкасць да 300 кіламетраў на працягу 20 хвілін», — гаворыць на відэа адзін з камандзіраў падраздзялення.
Нагадаем, што з мінулага тыдня ў беларускіх Узброеных сілах праходзіць праверка боегатоўнасці, асноўныя падзеі адбываюцца ўздоўж мяжы з Украінай.
Памежны камітэт Беларусі ўгледзеў «Рускі добраахвотніцкі корпус» на мяжы з Украінай
Экіпаж са складу дзяжурнага звяна самалёта Су-30СМ правёў узлёт
Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў заступілі на баявое дзяжурства
З выкарыстаннем «Паланэзаў», «Градаў» і баявой авіяцыі. Падрабязнасці маштабнай баявой праверкі Узброеных сіл
Ва Узброеных сілах пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці — на мяжы з Украінай
Каментары