Грамадства2222

«Дазволілі пакінуць толькі адну цыгарэту». На латвійскай мяжы беларусаў прымушаюць выкідаць алкаголь, каструлі і не толькі

У прыгранічных чатах пішуць, што з 1 ліпеня змяніліся правілы ўвозу тавараў з Беларусі ў Латвію.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пад забаронай — шмат тавараў

Па новых правілах, якія пачалі дзейнічаць з 1 ліпеня, забаронена правозіць з Беларусі касметыку, алкагольныя і тытунёвыя вырабы, тэкстыль, золата, алмазы і іншыя тавары.

Падарожнікі пішуць, што латвійская мытня прымушае выкідаць нават адкрыты пачак цыгарэт. Некаторыя карыстальнікі пішуць, што мытнікі дазваляюць пакінуць толькі адну цыгарэту.

«Нам сёння паведамілі, што згодна з новымі санкцыямі нельга правозіць касметыку, але пры гэтым ні ў каго, здаецца, не забіралі», — дзеліцца беларуска досведам праезду праз мяжу.

Што з таварамі з Duty Free?

Таксама кажуць пра поўную забарону на правоз алкаголю. У тым ліку не беларускай вытворчасці, які быў набыты ў Duty Free. Тое самае тычыцца і касметыкі.

Наколькі строга латвійская мытня ставіцца да выканання новых патрабаванняў, сказаць складана. Адныя пішуць, што агляд быў даволі павярхоўны і мытнікі не заўважылі некаторыя рэчы, якія, па іх словах, нельга ўвозіць. Іншыя наадварот кажуць, што працэс праверкі куды больш жорсткі, чым, напрыклад, пры перасячэнні мяжы з Літвой.

«Правяралі з сабакам. Дапытвалі па маршруце і ўсіх мытных фармальнасцях», — пішуць карыстальнікі. 

Нажы і каструлі адабралі

Падарожніца, якая везла печыва, шакаладныя цукеркі, зефір, мёд, прыправы распавядае, што змагла без праблем правезці гэтыя прадукты, хоць латвійская мытня і праганяла сумкі і чамаданы праз сканер.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Але нельга больш правозіць цыгарэты, алкаголь. Спасылаюцца на нейкія санкцыі, якія набылі моц з 1 ліпеня. Па тых жа санкцыях, кажуць, нельга ўвозіць касметыку і наогул шматлікія беларускія тавары. Адбіралі вырабы з металу, нажы, каструлі, некаторыя вырабы з пластыку», — дзеліцца назіраннямі падарожніца.

Іншыя кажуць, што мытнікі паведамляюць пра забарону правозіць і харчовыя тавары. 

Чаму так адбываецца?

Хутчэй за ўсё, мытня Латвіі спасылаецца на рэгламент савета ЕС 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года. Дакумент аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза 30 чэрвеня.

Нагадаем, што менавіта Латвія яшчэ з лета 2022 года мела самыя строгія правілы ўвозу паліва, алкагольных і тытунёвых вырабаў з Беларусі. Без аплаты адпаведных падаткаў гэта можна ўвозіць з Беларусі і Расіі не часцей за адзін раз у 30 дзён.

@nashaniva Што адбываецца? На мяжы з Украінай у беларусаў правяраюць машыны і дакументы #беларусь #нашаніва #белорусы #пограничники #пинск #мозырь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары22

  • *
    01.07.2024
    Займаюцца шчырай ХЕРНЕЙ.
  • Праўдаруб
    01.07.2024
    *, кашмарыць простых беларусаў гэта іх любімы занятак
  • дээльффіі25нн
    01.07.2024
    а Жір...
    а Жір...
    ці наведаў мінскі дэльфінарый?

    пэйсэ. дэльфіны ў няволі жывуць у 3 разы менш, чым на волі

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»24

Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва6

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?2

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента2

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»25

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →