Цэны на аўтамабільнае паліва з 2 ліпеня зноў павялічацца на капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».
З заўтрашняга дня ўстаноўленыя наступныя цэны:
- бензін АІ-92-К5-Еўра — 2,33 рубля;
- бензін АІ-95-К5-Еўра — 2,43 рубля;
- бензін АІ-98-К5-Еўра — 2,65 рубля;
- дызельнае паліва — 2,43 рубля.
Гэта ўжо сёмае падаражанне з мая. «Белнафтахім» заяўляў, што плануе падняць кошты ў суме на 8 капеек, таму гэтае падаражання мае быць перадапошнім.
Каментары