Усяго патроху

Якія азёры Беларусі самыя празрыстыя?

Склалі на аснове звестак ад навукоўцаў топ азёр, якія вылучаюцца сваёй чысцінёй. Пра многія з іх вы і не ведалі, а гэта сапраўдныя смарагды беларускай прыроды.

У Беларусі, якая лічыцца азёрным краем, празрыстасцю сваёй вады могуць пахваліцца шмат якія. Даследчыкі з геаграфічнага факультэта БДУ на працягу больш чым два дзясяткі гадоў праводзяць даследаванні азёр Беларусі. Пры гэтым вымяраюць і іх празрыстасць у летні перыяд (ліпень-жнівень). Прыводзім шэсць азёр, якія па гэтаму паказчыку знаходзяцца сярод лідараў.

Возера Белае Полацкі раён

Каардынаты 55°37′20″, 28°37′46″ 

Возера знаходзіцца за 14 кіламетрах ад Полацка сярод пагоркаў, парослых лесам, мае плошчу каля 100 гектараў і максімальную глыбіню 19,6 метраў. З глыбінёй заўважна змяняецца і тэмпература вады. Калі на паверхні яна 22 градусы, то каля дна складае ўсяго 8.

lake Beloe Polock district Возера Белае Полацкі раён Озеро Белое Полоцкий район
Возера Белае. Полацкі раён. Фота: Іван Бай / Wikimedia Commons

Летам 2022 года вучоныя зафіксавалі ў Белым найбольшую празрыстасць вады (да 6,5 метраў). І гэта на 2,3 метры больш, чым 20 гадоў таму.

Возера з'яўляецца папулярным месцам адпачынку.

Возера Глыбокае Полацкі раён

Каардынаты 55°41′36″, 29°27′06″ 

Другое па празрыстасці возера Беларусі знаходзіцца ў самай глушэчы, за 47 кіламетраў на паўночны-ўсход ад Полацка на тэрыторыі азёрнага заказніка «Глыбокае — Вялікае Астравіта» (пра другое возера мы раскажам ніжэй).

Озеро Глубокое, Полоцкий район. Возера Глыбокае Полацкі раён Hlybokaye lake, Polotsk district
Возера Глубокае. Полацкі раён. Фота: gorod214.by

Возера Глыбокае можа пахваліцца празрыстасцю да 6 метраў. Але амаль 50 гадоў таму, у 1977 годзе яно было рэкардсменам па гэтаму паказчыку (9,5 метраў!). Возера мае плошчу 42 гектары і максімальную глыбіню 11,5 метраў. Дзякуючы празрыстасці вады і яе чысціні Глыбокае набыло папулярнасць у беларускіх дайвераў.

Возера Ільгінія Мядзельскі раён

Каардынаты 54°54′43″, 26°49′48″ 

Трэцяе месца па празрыстасці з паказчыкам 4,6 метраў заняло возера Ільгінія, якое знаходзіцца ў Мядзельскім раёне за 33 кіламетры на паўночны-захад ад гэтага райцэнтра ў заказніку «Блакітныя азёры». Яно мае зусім невялікую плошчу 8 гектараў. Але пры гэтым глыбіня возера дасягае 15,6 метраў.

Lake Ilginia, Medydelski district Озеро Ильгиния, Мядельский район. Возера Ільгінія, Мядзельскі раён
Возера Ільгінія. Мядзельскі раён. Фота: ruslan_shalayko / Instagram

Вакол возера — маляўнічая мясцовасць, якую з-за складанага рэльефу называюць Беларускай Швейцарыяй.

Ільгінія размяшчаецца ў глыбокай упадзіне і спускацца да яго давядзецца з вялікай асцярожнасцю трымаючыся за дрэвы. Вада ў возеры летам добра праграваецца, але яно не ўпарадкавана для турыстаў.

Возера Белае Лунінецкі раён

Каардынаты 52°22′59″, 26°38′37″ 

Празрыстасць возера Белае, што знаходзіцца за 17 кіламетраў на паўночны захад ад Лунінца, складае 4 метры. Пры гэтым яго максімальная глыбіня — 17 метраў. Возера займае каля 23 гектараў і знаходзіцца ў пераважна раўніннай мясцовасці, якая пакрытая густым лесам.

lake Beloe Luninets district Возера Белае Лeнінецкі раён Озеро Белое Лунинецкий район
Возера Белае. Лунінецкі раён. Фота: lntour.by

На беразе возера размешчаны дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. А само яно ўваходзіць у заказнік «Лунінскі», што абмяжоўвае яго выкарыстанне ў рэкрэацыйных мэтах. Напрыклад, на адным месцы можна паставіць не больш за 6 палатак, у якіх будзе размешчана не больш за 20 чалавек. Можна паліць кастры, але нельга высякаць кусты і дрэвы.

Вялікае Астравіта Полацкі раён

Каардынаты 55°41′36″, 29°31′58″ 

Возера Вялікае Астравіта знаходзіцца за 50 кіламетрах на паўночны-ўсход ад Полацка на тэрыторыі заказніка каля самай расійска-беларускай мяжы.

Плошча возера складае 48 гектараў, а максімальная глыбіня — 6 метраў. Празрыстасць вады — 3,5 метра. Возера знаходзіцца на мясцовасці, якая пакрыта ўзгоркамі парослымі лесам. Схілы возера крутыя, вышынёй месцамі да 11 метраў. Толькі на поўдні яны пакатыя і нізкія. Але тут да возера падыходзіць частка сухога верхавіннага балота.

Озеро Великое Островито, Полоцкий район. Возера Вялікае Астравіта Полацкі раён Lake Velikoy Ostrovita, Polotsk district
Возера Вялікае Астравіта. Полацкі раён. Скрын відэа: fishingby_com / YouTube

Возера знаходзіцца ў слаба асвоенай і аддаленай ад населеных пунктаў мясцовасці. Дзякуючы гэтаму склад яго вады вельмі блізкі да натуральнага.

Возера Свіцязь Навагрудскі / Карэліцкі раёны

Каардынаты 53°26′29″, 25°55′00″ 

Возера Свіцязь па сваёй плошчы 224 гектары пераўзыходзіць усе пералічаныя азёры. У апошнія дзесяцігоддзі яно ператварылася ў сапраўдную меку для адпачынку, што не магло не адбіцца на празрыстасці. Калі дваццаць гадоў таму яна складала 7 метраў, то цяпер — толькі 2,7 метра.

Svityaz lake, Navagrudok district Возера Свіцязь, Навагрудскі раён Озеро Свитязь, Новогрудский район.
Возера Свіцязь. Скрын відэа: user-cu1ld3sl9o / YouTube

Каментары

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем2

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс67

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем2

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →