Меркаванні5454

Шрайбман прапанаваў апазіцыі, што можна рабіць з бюлетэнямі на выбарах-2025

«Калі пісаць на бюлетэнях прозвішчы палітзняволеных, члены камісій згадаюць аб гэтай праблеме».

Арцём Шрайбман

Палітолаг Арцём Шрайбман прапанаваў адну з магчымых стратэгій мабілізацыі на прэзідэнцкія выбары — 2025. Заяву ён зрабіў падчас дыскусіі на фестывалі «Тутака». 

Цэнтральнай тэмай сцэнарыя палітычнай мабілізацыі, на думку Шрайбмана, павінна стаць тэма палітзняволеных. Ён прапануе пісаць у выбарчых бюлетэнях прозвішчы палітвязняў.

«Мы ўсе разумеем, што гэты палітычны запал не перажыве наступны дзень пасля выбараў. То хаця б людзі, якія ў гэтым удзельнічалі, і члены камісій, якія будуць адкрываць гэтыя бюлетэні, згадаюць аб гэтай праблеме. Міжнародная супольнасць згадае пра яе, Лукашэнку яшчэ раз нагадаюць пра яе. Менавіта такія напаміны прыводзяць да нейкіх абмежаваных саступак. Таму ў гэтым я бачу адзіны канструктыўны патэнцыял мабілізацыі».

Каментары54

  • яшчэ "ідэі" ёсць?
    16.07.2024
    гэтыя блятэні горш за туалетную паперу. на туалетнай паперы імёны пакутнікаў прапануе пісаць?
  • Шлёпала
    16.07.2024
    А сваёй лідарцы гэты Шрайбман нічога ня хоча параіць? Людзі ў Беларусі разбяруцца самі, што ім рабіць. Ты пакажы, што хоць адна твая парада працуе, там, дзе ты, разумнік, непасрэдна зараз знаходзішся, а не ляпай языком нейкія бязглуздыя "заявы" кожны дзень.
  • 20-24
    16.07.2024
    мінула 4 гады. да перавыбараў яшчэ год. неверагодныя перагарнулі не толькі 4 мінулыя старонкі, але яшчэ і на перспектыву - на год? то бок пра вызваленне ўжо гаворкі і не ідзе?

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →