Грамадства11

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў тыктоку асудзілі Андрэя Кудзіка з Вілейкі. У выніку мужчыну прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 400 базавых велічыняў штрафу, піша «Вясна» на падставе сведчання выхадца з Вілейкі Паўла Хаванскага.

Андрэй Кудзік. Фота з фэйсбука

Андрэй Кудзік раней ужо адбываў тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту, яго асудзілі ў пачатку 2022 года. У лютым 2022-га года Андрэю прызначылі два гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК.

На судзе актывіст не прызнаў віны і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі № 15, але праз паўгода зноў быў затрыманы.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку. 15 лютага гэтага года актывіста зноў арыштавалі на 15 сутак. Але на волю па сканчэнні тэрміна ён не выйшаў — яго затрымалі ў межах крымінальнай справы. 

Каментары1

  • Acab
    19.07.2024
    А ведаеце з чаго пачалося? Памятаеце, Глеб Сандарс напісаў скаргу на нейкую праграмістку і той праз дыскрэдытацыю беларускае мовы далі штраф чатэры базавыя?!
    Які тады лунаў пераможны вокліч, я добра памятаю.
    Вядома, гэта не ключавы выпадак, але калябарацыямі зь дзяржабай размаітыя случакі падгадоўвалі левіятана, рабілі свой ўнёсак.
    І вось такое ж выдуманае злачынства, як ў тае праграмісткі, бяз шкоды і пацярпелых, і стаўкі падрасьлі - чатэры гады рабства.
    Гадуйце дзяржабу далей, вы ж харошую і ў найлепшых мэтах гадуеце, праўда?

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі4

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: У Беларусі не дай Бог жанчыну абяруць27

Лукашэнка пахваліўся, што за яго ўжо напісалі 700 тысяч подпісаў14

Генштаб Украіны запэўнівае, што расійскай арміі не ўдалося ўвайсці ў Купянск і акупаваць Ільінку1

У Мінску купілі пентхаус амаль за мільён даляраў2

У Оршы ля крамы зрабілі прыгожую фотазону. Пасярод дня адтуль скралі вялікае медзведзяня10

Аўтобус Гомель — Уроцлаў з'ехаў у кювет у Польшчы

У Мінску сутыкнуліся пяць легкавікоў

Цяжкое выпрабаванне: у Паўднёвай Карэі здаюць экзамен, які доўжыцца 8 гадзін і цалкам вызначае будучыню4

«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі4

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →