Вайна33

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра перавагу Расіі ў тэхніцы і акрэсліў, што рабіць украінцам

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі расказаў пра першачарговыя задачы.

Аляксанд Сырскі. Фота: тэлеграм-канал галоўнакамандуючага УСУ

У інтэрв'ю The Guardian Аляксандр Сырскі адзначыў, што лінія фронту складае 3700 км. Актыўныя баявыя дзеянні вядуцца на 977 км, што «ўдвая больш, чым працягласць мяжы паміж Германіяй і Францыяй».

Паводле слоў Сырскага, калі размова ідзе аб тэхніцы, суадносіны 1:2 або 1:3 на карысць Расіі. «З 2022 года колькасць расійскіх танкаў падвоілася — з 1700 да 3500. Артылерыйскіх сістэм стала ўтрая больш, а колькасць бронетранспарцёраў вырасла з 4500 да 8900.

У праціўніка значная перавага ў сілах і сродках. Таму для нас на першы план выходзіць пытанне забеспячэння, пытанне якасці», — адзначае галоўнакамандуючы УСУ.

Сырскі прызнаў, што ў апошнія месяцы сітуацыя на фронце была «вельмі складанай», але ён упэўнены, што прасоўванне Расіі можна спыніць.

У якасці прыкладу Сырскі прывёў апошнюю спробу Расіі захапіць Харкаў і суседнюю Сумскую вобласць. «Яна правалілася», — сказаў галоўнакамандуючы УСУ. Баі працягваюцца, але, паводле яго, спроба Расіі стварыць так званы калідор бяспекі побач з расійскай мяжой і Белгарадскай вобласцю была сарваная.

Сырскі назваў паўзучыя перамогі Расіі «тактычнымі» — лакальнымі дасягненнямі, а не аператыўным прарывам, такім, як узяцце буйнога горада.

«У прынцыпе, праціўнік не дамогся ніякага значнага прагрэсу». Пры гэтым, паводле слоў галоўнакамандуючага, страты Крамля ў тры разы вышэйшыя, чым ва Украіны, а на некаторых напрамках «нават больш».

У той жа час Сырскі адмовіўся называць канкрэтныя лічбы страт украінскага боку, а таксама дату доўгачаканай пастаўкі знішчальнікаў F-16, якія павінны ўмацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны.

Ён заўважыў, што існуюць межы магчымасцей F-16: яны павінны знаходзіцца на адлегласці 40 км і больш ад лініі фронту з-за рызыкі, што Масква іх саб'е.

У інтэрв'ю Сырскі адзначыў паспяховае выкарыстанне беспілотнікаў-камікадзэ далёкага радыусу дзеяння для нанясення ўдараў у глыбіні тэрыторыі Расіі і падкрэсліў, што ключавая мэта Украіны — знішчыць Керчанскі мост.

Адна з самых надзённых задач — знайсці навабранцаў, каб замяніць забітых і параненых украінскіх салдат. Без мабілізацыі нельга стварыць новыя рэзервы і брыгады, якія неабходны, паколькі Расія нарошчвае сухапутныя войскі.

Па ацэнцы Сырскага, першапачатковая колькасць расійскай групоўкі ў 100 тысяч чалавек вырасла да 520 тысяч, а да канца 2024 года плануецца давесці яе да 690 тысяч чалавек.

«Для нас вельмі важна, каб усе грамадзяне Украіны выканалі свой канстытуцыйны абавязак», — заявіў у інтэрв'ю галоўнакамандуючы і заклікаў украінцаў, якія жывуць за мяжой, таксама прыняць удзел.

«Спадзяюся, што пасля перамогі яны змогуць расказаць сваім дзецям, дзе яны былі. Дзе вы былі, калі ўсе грамадзяне Украіны ваявалі ў такіх жорсткіх баях? Вось у чым пытанне», — цытуе выданне словы Сырскага.

Заўважым, пра павелічэнне чалавечых рэсурсаў як выхад атрымаць перавагу ў вайне заяўляў і былы галоўнакамандуючы УСУ, а цяпер пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны.

Каментары3

  • Зьнішчальнік F-16
    24.07.2024
    Галоўная неразгаданая задача матэматыкі - колькі займае пералет з Галянлыі на Ўкраіну.
    Раней лічылася - да канца лецейка лета, але спадар Сырскі паведамляе пра зьмены ў навуковым кансэнсусе
  • Павелічэньне Чалавечых Рэсурсаў
    24.07.2024
    Я эўфэмізм. З вэгетарыянствам ня маю супольнага.
  • Золотарьов
    24.07.2024
    Патріоти переживають, що "путін знищить українську державу". Це звучить дуже смішно. З двох причин. По-перше, не буває "української", "англійської" чи там "японської" держави. Як не буває Петриного чи Машинного глиста, а буває волосоголов звичайний, який живе, де може, зокрема й усередині Маші чи Петрика. Правильніше, скоріше, говорити про "анти-українську" або "антианглійську" державу, оскільки держава є паразит і завжди воює зі "своїм" народом. По-друге, ніякий Путін ніякої держави ніколи не знищить. З державою точно нічого не трапиться, вона навіть кадрово відсотків на 90 % залишиться "українською", тобто наповненою людьми з українською пропискою, які вміють правильно вимовляти "поляниця". Тому патріотам можна не хвилюватися. З їхньою державонькою нічого не трапиться. Інша річ, що такий підхід ставить просте запитання - а патріот - він узагалі за кого?

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі судзілі вядомую тыкток-блогерку1

200 еўра за паслугу «воіна-інтэрнацыяналіста». Чарга на мяжы з аўто расце, а з ёй і цэннік на хуткі праезд2

«Трэба напрацоўваць супольны культурны багаж з суседзямі нават у гэтыя суперцяжкія часы». Гісторык расказаў пра кнігу, якая зрабіла фурор у Літве3

«Ніхто не ведаў, што гэта нешта прапагандысцкае». Чалавек са спорту, які супраць Лукашэнкі, зняўся ў роліку «Надо!»9

Кампартыя: Наш кандыдат ідзе на выбары не замест, а разам з Лукашэнкам13

Святлана Лабада выгнала са свайго канцэрту расіянку, якая адмовілася асудзіць палітыку Пуціна1

З Расіяй у футбол пагадзілася згуляць 184-я зборная свету. Але і яна выставіць аматараў1

Колькі беларускай мовы было ў афармленні міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску?5

Лукашэнка кажа пра «Глабальную большасць». Падлічылі, колькі краін у ААН галасуюць аднолькава з Беларуссю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →