Вясляр Залаты выйграў срэбра на Алімпіядзе і перадаў прывітанне Краснаполлю
У беларусаў ужо тры медалі на Гульнях.
Вясляр Яўген Залаты выйграў срэбра ў акадэмічным веславанні ў заездзе на 2000 метраў. Беларус падчас гонкі моцна адставаў, быў апошнім шостым, але выдатна накаціў на заключных 500 метрах і заняў другое месца!
Вось відэа гонкі:
Гонку выйграў Олівер Цайдлер (Германія).
У беларусаў ужо тры медалі на Гульнях.
Нагадаем, што ўчора золата на Алімпіядзе заваяваў у скачках на батуце Іван Літвіновіч, а срэбра Віялета Бардзілоўская.
«Не чакаў, што супернікі так уключацца з самага пачатку, — распавёў Яўген Залаты пасля фінішу. — Прыйшлося на заключным адрэзку прыкласці максімум намаганняў. Выціснуў з сябе ўсё, што было. Ні гэтая паломка аўтобуса, ні іншыя абставіны ўжо не ўплывалі, веславалі з усіх сіл.
Гэта першы медаль у мужчынскім акадэмічным веславанні. Вельмі прыемна. Прывет усёй краіне, Краснаполлю!!! Ведаю як за мяне заўзелі і перажывалі на Магілёўшчыне!» — сказаў Яўген Залаты.
Сёння беларусы больш не будуць браць удзелу ў спаборніцтвах.
У канцы наступнага тыдня пройдуць спаборніцтвы на байдарках і каноэ. Бяруць удзел Уладзіслаў Крывец (байдарка, 1000 метраў) і Юлія Трушкіна (каноэ, 200 метраў). Гэта таксама дысцыпліны, у якіх беларусы бяруць медалі.
Каментары