«Мінсктранс» стварыў тэлеграм-канал з інфармацыяй аб руху і затрымках міжнародных аўтобусаў
У ім аўтапарк №5 публікуе аператыўную інфармацыю аб руху міжнародных аўтобусаў.
У канале публікуюцца ў тым ліку звесткі аб праходжанні аўтобусамі мяжы з Літвой і Польшчай, а таксама зменах у адпраўленні з канчатковых пунктаў у сувязі з затрымкамі пры праходжанні памежнага кантролю і іншымі абставінамі.
Так, напрыклад, паведамляецца, што ўчора аўтобус Вільня — Мінск (адпраўленне з Вільні 18.00) выехаў з літоўскай мяжы ў бок Вільні толькі ў 21.48.
А Вільня — Мінск з адпраўленнем са сталіцы Літвы ў 18.30 выехаў з літоўскай мяжы ў бок Вільні толькі ў 22.25.
Каментары