Візіт адбудзецца ўжо на гэтым тыдні.
Прэм'ер-міністр Індыі Модзі, які называе Пуціна сябрам, наведае Украіну і Польшчу, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на МЗС Індыі
Reuters піша, што візіт адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы. Магчыма, 23 жніўня.
Гэта будзе першая паездка Модзі ва Украіну пасля поўнамаштабнага ўварвання ў Расійскую Федэрацыю.
У ліпені Нарэндра Модзі наведваў Маскву, дзе заявіў, што «вайна — не рашэнне».
«Рашэнне не можа быць з дапамогай вайны. Бомбы, ракеты, вінтоўкі не могуць гарантаваць мір. Таму мы робім акцэнт на дыялогу, і дыялог неабходны»,— сказаў тады Модзі.
Модзі падкрэсліў, што казаў гэта ў якасці «вашага сябра» і гэта неабходна для «светлай будучыні» нашага пакалення.
Каментары