У Расіі здымаюць камедыю пра Джо Байдэна. Яго сыграе Космас з «Брыгады»
Расійскі тэлеканал вырашыў пагуляць у палітычную сатыру, праўда, аб'ект для яе абраў не ўнутры краіны.
Серыял пад назвай «Гудбай» здымае тэлеканал ТНТ, які ўваходзіць у структуру «Газпром-Медыя».
Галоўную ролю сыграе вядомы сваёй лютай падтрымкай Уладзіміра Пуціна акцёр Дзмітрый Дзюжаў, паведамляе «Газета.ру».
Па сюжэце, Джо Байдэн інкогніта едзе ў Расію, каб разабрацца, чаму санкцыі не працуюць. У першы ж дзень ён страчвае дакументы. Яму даводзіцца жыць у хрушчоўцы з новым сябрам — «сапраўдным рускім патрыётам» – і працаваць у школе настаўнікам англійскай мовы, каб назапасіць грошы на новыя дакументы і білет дадому.
«А тым часам агенты ЦРУ вязуць у ЗША вельмі падобнага да Байдэна расійскага пенсіянера Іванавіча», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Выканаўчы прадзюсар Аляксандр Балдзін называе серыял палітычнай сатырай і лічыць, што яго твор «дазволіць задумацца пра адносіны паміж Расіяй і ЗША». Дзюжаў жа лічыць серыял пра Байдэна «смелым эксперыментам».
Каментары
На іх думку так выглядаеце скрэпная , сатырычная камедыя (