Мікалая Дурава, брата Паўла Дурава, таксама абвясцілі ў вышук французскія ўлады. Стала вядома за што
Французскія ўлады выдалі ордары на арышт Паўла Дурава і ягонага брата — сузаснавальніка Telegram Мікалая ў сакавіку, даведаўся Politico. Ордар на арышт Паўла і Мікалая Дуравых быў выдадзены раней, чым было пра гэта вядома.
Французскія ўлады выдалі ордары на арышт Паўла Дурава і яго брата Мікалая ў сакавіку, згодна з французскім адміністрацыйным дакументам, з якімі эксклюзіўна азнаёмілася выданне.
У дакуменце гаворыцца, што французскае расследаванне разгортваецца вакол адмовы Telegram супрацоўнічаць з французскай паліцыяй па факце сэксуальнага гвалту над дзецьмі.
Ордары на вышук братоў Дуравых былі выдадзеныя пасля таго, як Telegram не адказаў на запыт французскіх уладаў пра асобу чалавека, які падазраецца ў стварэнні дзіцячай парнаграфіі. Гэты чалавек, як паведамляецца, абмяркоўваў спакушэнне непаўналетніх дзяўчынак для здымак порна і прызнаўся ў згвалтаванні дзіцяці.
«Няма ніякіх указанняў на тое, што браты Дуравы былі наўпрост уцягнутыя ў незаконныя дзеянні, выяўленыя расследаваннем», — адзначае Politico.
Павел Дураў быў арыштаваны 24 жніўня французскай паліцыяй у парыжскім аэрапорце па прылёце з Азербайджана.
Каментары