Грамадства88

Праз недахоп кадраў настаўнікаў пачатковых класаў ставяць выкладаць пяцікласнікам

У некаторых школах праблемы з кадрамі намагаюцца вырашыць даволі арыгінальным чынам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як стала вядома «Нашай Ніве», прынамсі ў некаторых школах Мінска настаўнікаў малодшых класаў плануюць ставіць выкладаць у пяцікласнікаў.

«Настаўнікаў малодшых класаў плануюць ставіць выкладаць у пяцікласнікаў толькі па тых прадметах, што ёсць у малодшай школе. Матэматыку, мовы і нават гісторыю», — кажа крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Колькасць настаўнікаў у Беларусі змяншаецца, адзначае ThinkTanks. Больш за ўсё паменела настаўнікаў замежных моў. За апошнія пяць гадоў у беларускіх школах іх стала на 662 чалавекі менш.

На другім месцы па гэтым паказчыку знаходзяцца настаўнікі музыкі і спеваў. Іх стала на 460 чалавек менш.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры — на трэцім месцы (мінус 269 чалавек).

У той жа час колькасць школьнікаў за апошнія пяць гадоў павялічылася з 1,031 мільёна вучняў у 2019 годзе да амаль 1,090 мільёна ў 2023-м. 

Тым не менш цягам некалькіх гадоў сітуацыя зменіцца, паколькі з прычыны спаду нараджальнасці апошніх гадоў колькасць выхаванцаў дзіцячых садкоў зніжаецца. Калі ў 2019-м было 437 тысяч выхаванцаў, то ў 2023-м — 356 тысяч.

Каментары8

  • Настаўнік ліцэя
    01.09.2024
    Учитель средней школы г.Минск, на звалку гісторыі сыйдуць такія прадажныя прасціт…і як вы.
  • Учитель средней школы г.Минск
    01.09.2024
    Настаўнік ліцэя, да что-то всё с точностью да наоборот. Снимите розовые очки и посмотрите реальности в глаза. Кто уже ушел на свалку истории. Всё, ушла ваша эпоха "демократий, права учеников и прочая западная ерундистика". Только железная дисциплина, только железобетонный порядок, где и ученики и их родители будут уважать и бояться учителей - будет тогда общество жить и процветать. Если кому не нравится, то есть выбор: или тюрьма или вон из страны. Только вот никому вы за рубежом не нужны: в Польше уже вовсю дискриминируют уехавших, даже с временными картами побыта ни открывают счета в банках, не дают рассрочек, не принимают даже уже на работы. Местные польские вузы массово отказывают белорусским недальновидным детям в приеме на обучение. Как говорил классик русской литературы: "И в хвост, и в гриву".
  • Вучань 5 класа.
    01.09.2024
    Учитель средней школы г.Минск, Не забудзьцеся падтасаваць бюлетэні на бліжэйшых "выбарах"

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем3

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс67

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем3

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →