Грамадства1717

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»

«Нам усім трэба больш даносіць праўду пра сваю краіну», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, піша БелТА

«Нам усім трэба працаваць над тым, каб больш даносіць праўды пра сваю краіну. І мы запрашаем у Беларусь усіх. Я зараз буду на Еўразійскім жаночым форуме гаварыць пра гэта — там 127 краін-удзельніц. Я ўсюды кажу: не трэба карыстацца чуткамі аб нашай краіне, прыязджайце і на свае вочы паглядзіце, як тут жывуць людзі, якія ў нас гарады, як мы жывем, і калі ўбачыце самі, тады зможаце даваць ацэнку, — сказала Наталля Качанава.

— Сёння мы абавязаныя гэта рабіць, паколькі фэйкі, хлусня апанавалі ўсю інфармацыйную прастору ў дачыненні да нашай краіны»

Народная дыпламатыя вельмі важная, адзначыла спікер. «Сёння да нас на Дзень горада прыехала больш за 40 прадстаўнікоў з розных краін. Мы актыўна працуем з нашымі сябрамі, калегамі і па лініі ШАС, і па лініі БРІКС, дзе мы хочам стаць паўнапраўнымі членамі. У нас вялікая колькасць сяброў ва ўсім свеце. І хто прыязджае сюды хоць бы адзін раз, ён бачыць рэальнае жыццё беларусаў. І як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: вы жывяце ў раі.

Мір, спакой, добраўпарадкаванасць, магчымасць рэалізацыі ўсіх сваіх жаданняў і планаў. Гэта тады, калі сёння людзі ў іншых краінах проста думаюць, дзе ўзяць кавалак хлеба, мараць, каб у міры і спакоі жылі іх дзеці, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Бурацца краіны, народы губляюць сваю зямлю, адбываюцца страшныя падзеі ў свеце.

А ў адносінах да нашай краіны шмат несправядлівасці. І мы запрашаем усіх у Беларусь. Прэзідэнтам прынята рашэнне аб бязвізавым рэжыме — калі ласка, прыязджайце, паглядзіце. І людзі едуць з вялікай радасцю ў Беларусь».

Каментары17

  • .
    14.09.2024
    Учитывая, из каких задниц приезжают "ваши друзья", ничего удивительного, что для них рай - чтобы было выпить, закусить и чистенько.
  • Качановіч
    14.09.2024
    А чаму 750 тысяч чалавек уцяклі з такога раю? Цётцы такога пытання ў гігінскай бібліятэцы ніхто не задасць, але яна ведае адказ. Бо пекла, а яна хлуслівая цётка на падмаху ў дзеда.
  • вы адказныя не перад Беларускім народам а перад Ханамі Масковіі
    14.09.2024
    Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»

    так, вы адказныя не перад Беларускім народам а перад Ханамі Масковіі. Дамовіліся з імі і кіруееце як сатрапы, Пакуль Хан не вырашыць захапіць цалкам нашу краіну , што потым сатрапы і мы будзім рабіць ?

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі падлеткам забароняць карыстацца сацсеткамі5

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца12

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці19

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай7

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня109

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Галоўнае
Усе навіны →