Грамадства1919

«Рускія пісалі, што нас прыдумаў Ленін». Папулярны навукова-папулярны блогер Smash — пра тое, як перайшоў на беларускую мову

Вінцук Конан ужо даўно вядзе папулярны навукова-папулярны канал на YouTube — на яго асноўным канале больш за 315 тысяч падпісчыкаў і звыш 25 мільёнаў праглядаў. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Smash пачаў здымаць відэа на беларускай мове. Сваімі думкамі адносна канала, аўдыторыі і беларускай мовы блогер падзяліўся з «Еўрарадыё».

Фота: інстаграм Вінцука Конана

Вінцуку Конану 30 гадоў, ён нарадзіўся ў Мінску, атрымаў адукацыю інжынера-механіка, а пазней — настаўніка біялогіі і геаграфіі, каб удасканальваць кантэнт для свайго блога.

Пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне Вінцук пачаў актыўна выказвацца супраць расійскай агрэсіі і перайшоў на беларускую мову ў сваіх відэа.

Як усё пачалося?

Першае відэа на ўласным канале Вінцук зняў у канцы 2012 года. Гэта быў ролік пра тэлегонію — псеўданавуковую канцэпцыю, згодна з якой сэксуальны кантакт жанчыны з кожным партнёрам мужчынскага полу істотна адбіваецца на спадчынных прыкметах яе дзяцей:

«Для мяне як чалавека, які са школы вельмі добра ведае біялогію, гэтая гіпотэза — проста лухта. Таму нейкае абурэнне і прага справядлівасці, пашырэння сапраўдных ведаў пра біялогію прымусілі мяне зрабіць тое відэа. Таму фактычна ўсё пачалося з майго абурэння. На жаль, людзі вераць у розную лухту, і я хацеў данесці, як яно насамрэч».

Каб палепшыць свае веды і пачаць здымаць яшчэ больш якасны кантэнт, Вінцук пайшоў вучыцца на настаўніка біялогіі. Ён кажа, што гэта быў усвядомлены выбар і ён зусім не шкадуе, што атрымаў такую адукацыю:

«Гэта сапраўды дапамагло мне рабіць якасныя рэчы. Цяпер, звяртаючыся да папярэдніх відэа, я рэтраспектыўна бачу іх хібы, недахопы. Я моцна прасунуўся наперад. То-бок хутчэй тое, што я пачаў здымаць кантэнт, паўплывала на маё жыццё і выбары, якія я рабіў далей. Таму не ўпэўнены, што тут можна раздзяляць маю асобу, кантэнт і досвед — гэта ўсё часткі аднаго цэлага».

Як ствараецца кантэнт?

Вінцук кажа, што ёсць пэўны алгарытм стварэння кантэнту. Часцей ён бярэцца за тэмы, у якіх добра разбіраецца, а каб матэрыял быў дастаткова глыбокі — звяртаецца да крыніц, якім давярае.

«Гэта могуць быць пэўныя артыкулы ці кнігі, з якімі я добра знаёмы — нічога складанага. А калі тэма выходзіць за межы маёй кампетэнцыі, напрыклад, сацыяльная псіхалогія, то, па-першае, я раблю рэсёрч. У гэтым дапамагаюць акадэмічныя пошукавыя сістэмы кшталту Google Scholar, там я гляджу розныя крыніцы, а таксама звяртаюся да сваіх сяброў. Напрыклад, да Вольгі Лебедзь, якая працуе ў Дэлаверскім універсітэце на кафедры сацыяльнай псіхалогіі. То-бок я заўсёды звяртаюся па экспертную ацэнку на тую ці іншую тэму. Потым пішу сцэнар і згодна з ім ствараю відэа. Але, вядома, бывае і экспромт».

 

Што наконт «вострага» кантэнту?

Паводле слоў блогера, яшчэ ў 2018 годзе ў яго былі пэўныя праблемы з уладамі — гэта былі часы, калі хлопец вучыўся ў БДПУ імя Танка.

«Аднекуль хтосьці з рэктарскага складу даведаўся, што я вучуся ў БДПУ, і штосьці ім не спадабалася ў маіх відэа. Мабыць, пра сэксуальную арыентацыю ці пра псіхаактыўныя рэчывы, не ведаю. І вось на мяне хацелі націснуць: спачатку прыйшло паведамленне ад рэктара, а потым і выкладчыкі атрымалі загад наконт мяне. Тады яны сабраліся, падышлі да мяне і кажуць: «Слухай, тут у нас такія ёлупы ёсць зверху, яны хочуць на цябе націснуць, але мы ўсе за цябе. Таму проста годна адстойвай сваю пазіцыю». Тады гэта мяне вельмі ўразіла і натхніла, было прыемна пачуць такое ад людзей, якіх я вельмі паважаю».

Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Блогер Smash. Фота з прыватнага архіву героя

Але ўжо ў 2019 годзе здарылася непрыемнае. Аднойчы Вінцуку патэлефанавалі з незнаёмага нумара — гэта аказаліся супрацоўнікі Следчага камітэта.

«Яны казалі, што вось я такі і такі. Што раблю такія і такія відэа. Вядома, я не стаў нічога ім пацвярджаць, размаўляў максімальна цьмяна. Потым пачаліся пагрозы, што мяне кінуць у СІЗА, што прывязуць у СК і г. д. Я намагаўся даведацца, як хто я там праходжу: як сведка ці як падазраваны ў чымсьці. Таксама я настойваў, што без позвы нікуды не пайду. У выніку позвы мне ніхто так і не даслаў. Мае сябры-праваабаронцы сказалі, што гэта тыповая стратэгія працы нашых структур і што я зрабіў усё правільна. Магчыма, гэта была нейкая спроба запалохаць. З таго часу я пачаў вельмі дбайна ставіцца да сваёй бяспекі».

 

Што змянілася пасля вайны?

Як кажа блогер, калі ў суседняй краіне ідзе вайна, гінуць людзі, разбураюцца гарады, а родная краіна дазваляе агрэсару ўрывацца на чужую тэрыторыю — гэта чырвоная рыса, якая дзеліць свет на «да» і «пасля».

«Я не разумею, як можна было інакш рэагаваць, калі ты сумленны чалавек. Я пачаў сачыць за ходам уварвання. Штодня было ўсё больш абуральна і відавочна, што гэта адбылося праз тое, што многія трапілі ў прызму «русского мира» і нават не рэфлексавалі наконт таго, да чаго гэта можа прывесці. Вядома, я пачаў гаварыць пра гэтыя жахі. Вядома, я не хацеў мець ніякага дачынення да людзей, якія падтрымліваюць гэта. Таксама гэта была спроба адсекчы аўдыторыю, што выступала за вайну».

Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash
Вінцук Конан. Фота з прыватнага архіву героя

Калі блогер пачаў шчыра выказвацца пра вайну, колькасць пагроз у яго бок толькі павялічылася. Некаторыя расійскія блогеры нават заклікалі беларускі КДБ схапіць Вінцука.

«Было шмат негатыўных каментароў, пачаліся і рэйды з розных рускамірскіх суполак. Гэта цягнецца дагэтуль».

 

Чаму перайшоў на беларускую мову?

Хлопец кажа, што цікавіцца беларускай мовай пачаў задоўга да вайны ва Украіне, але ў жыцці на яе не пераходзіў.

«Амаль усе беларусы разумеюць беларускую, але, на жаль, не могуць (ці не хочуць) на ёй размаўляць. У краіне проста няма асяроддзя, дзе можна было б без праблем камунікаваць па-беларуску». 

Спачатку блогер проста слухаў беларускую, глядзеў розны кантэнт, а потым зразумеў, што мова вельмі важная для яго як частка ідэнтычнасці.

«Гэта цалкам нармальная з’ява, калі людзі адзначаюць мову як частку сваёй асобы. У 2019-м я разважаў пра тое, што размаўляю па-беларуску горш за сваю маці, яна размаўляе горш за майго дзеда, а мой дзед — горш за маю прабабку… Колькі пакаленняў беларусаў трэба, каб беларуская мова знікла?

Але мне патрэбны быў нейкі штуршок, каб цалкам перайсці на беларускую, бо без практыкі і без людзей, якія могуць цябе падтрымаць, гэта амаль немагчыма».

Часта ў сваіх роліках Smash касплэіць розных персанажаў з поп-культуры. Фота з прыватнага архіва героя

І гэтым штуршком для хлопца стаў 2022 год, калі ў грамадстве ўзніклі пытанні пра рускую імперскасць і рускі свет.

«Насамрэч мова для многіх мае значэнне. Узяць рускамоўных украінцаў, якія нават ідэнтыфікавалі сябе як «рускамоўныя ўкраінцы». Яны пачалі пераходзіць на ўкраінскую. Яны ўбачылі, што калі тваё жытло разбураюць расійскія ракеты, а сяброў забіваюць расійскія вайскоўцы, то неяк складана рускую мову рабіць сваёй ідэнтычнасцю і часткай сябе. Гэтых людзей можна зразумець.

Сам я пра сябе думаў: «Ну а хто, калі не я?» Чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды незалежнай і ў школах, ВНУ пачнуць размаўляць на беларускай? Так і памерці можна. Праз усе гэтыя чыннікі я і вырашыў пачаць размаўляць па-беларуску».

Навукпоп па-беларуску: пра мову, навуку і вайну — размова з блогерам Smash

Чарговы касплэй Вінцука. Фота з прыватнага архіва героя

Паводле блогера, пасля яго пераходу на беларускую прагляды на канале пачалі падаць — алгарытмы ютуба проста не ведаюць беларускай мовы.

Але рэакцыя гледачоў на беларускую мову была добрая. Вінцук атрымлівае вельмі шмат пазітыўных каментароў ад беларусаў і ўкраінцаў. А з боку рускіх гледачоў, наадварот, былі спробы здзекавацца з беларускай.

«Некаторыя рускія пісалі, што Беларусі не існуе, што нас там прыдумаў Ленін. І гэта так дзіўна, калі беларусы і ўкраінцы шчыра захапляюцца, а рускія абураюцца праз кантэнт на беларускай мове. Але і сярод рускіх трапляюцца людзі, якім цікава паслухаць, і яны асэнсоўваюць мову як каштоўнасць».

Каментары19

  • Маладзец хлопец
    28.09.2024
    Паважаю такіх людзей, якія маюць нэрв.
  • Я
    28.09.2024
    Интересно, какое имя у ВИНЦУКА в паспорте - Виктор или Вячеслав? Конан Варвар несчастный блин...
  • Быўшая бабарыканка
    28.09.2024
    Люблю яго. Чалавек прыгожы, разумны і з моцнай харызмай. Тэмы падымае складаныя. Мой любімы блогер, як і тутэйшы шляхціц. Пабольш бы такіх.

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за1

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі7

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за1

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →