На паседжанні ААН у Жэневе прадстаўнікі Паўночнай Карэі прызналі, што ў краіне праводзяцца публічныя пакаранні смерцю асуджаных.
На абмеркаванні даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, члены паўночнакарэйскай дэлегацыі прызналі, што ўлады караюць смерцю тых, хто здзейсніў вельмі цяжкія злачынствы, і часам гэта робіцца публічна, піша err.ee.
«У асноўным смяротная кара прыводзіцца ў выкананне за зачыненымі дзвярыма ў спецыяльна прызначаным для гэтага месцы. — сказаў старшыня Цэнтральнага суда КНДР Пак Кван Хо. — Аднак бываюць выключэнні. Гэта выпадкі, калі злачынец у мінулым неаднаразова ўчыняў цяжкія злачынствы, у тым ліку забойствы, і зноў жорстка забіў чалавека, не раскайваючыся ў зробленым. Родныя ахвяры могуць патрабаваць публічнага пакарання».
Праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць Пхеньян у публічных пакараннях асуджаных, а людзі, якія ўцяклі з краіны, распавядаюць пра жудасныя выпадкі, калі каты паўночнакарэйскага рэжыму падвяргалі асуджаных катаванням, спальвалі і нявечылі іх целы пасля смерці, а таксама прымушалі іншых глядзець на гэта.
Старшыня Цэнтральнага суда Пак таксама ўскосна прызнаў існаванне ў краіне палітычных зняволеных, хаця Пхеньян адмаўляецца выкарыстоўваць гэты тэрмін.
«Тыя, хто здзейсніў злачынствы супраць дзяржавы, — гэта шпіёны і тэрарысты, засланыя варожымі сіламі, а таксама тыя, хто здзейсніў падрыўныя дзеянні з-за нянавісці да сацыялістычнай сістэмы, — сказаў Пак. — Такіх зняволеных няшмат, і яны ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, але асобна ад звычайных зняволеных».
Замежныя арганізацыі, а таксама ўрад ЗША сцвярджаюць, што больш за 100 000 чалавек утрымліваюцца паўночнакарэйскімі ўладамі ў лагерах для палітвязняў.
Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне
Міністр абароны Украіны сцвярджае пра першыя баявыя сутыкненні з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі
З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?
Перабежчыкі з Паўночнай Карэі просяцца ва Украіну, каб распрапагандаваць суродзічаў па іншы бок фронту
Каментары