Памежнікі затрымалі людзей з незвычайным дронам. Вось у чым яго асаблівасць
Памежнікі затрымалі трох грамадзян Беларусі недалёка ад мяжы з Літвой.
Беларусаў з беспілотнікам знайшлі ў Пастаўскім раёне за 14 кіламетраў ад мяжы. Пры сабе ў мужчын быў незвычайны беспілотнік самалётнага тыпу.
Асаблівасць гэтага самаробнага дрона ў яго сістэме запуску: адпраўляць яго ў палёт мужчыны збіраліся з дапамогай катапульты.
Дрон з камплектуючымі быў канфіскаваны і дастаўлены на памежную камендатуру «Паставы» для правядзення далейшага разбору. На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы.
Каментары