«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках
Дэпутат Ігар Марзалюк на СТБ абурыўся псеўдапатрыётамі.
«Ёсць псеўдапатрыёты.
Калі нейкая шваль у Гродне, працягваючы працаваць у медыцынскай установе, заяўляе, што для яе беларускі пашпарт — гэта проста кавалак паперкі, калі яна называе мову «мойвай», калі яны зневажальна ставяцца да беларускай улады, калі яны цкуюць міністра культуры, то гэтыя людзі, які нібыта патрыятычна настроеныя і махаюць не бел-чырвона-белым, а чырвона-зялёным, яны робяць тое самае і ствараюць негатыўны імідж у электаральную кампанію»,
— абурыўся Марзалюк.
Дэпутат часта выступае па-беларуску і выступае ў абарону беларускай мовы. Напрыклад, заяўляў, што ў любой школе (у тым ліку ў рускамоўнай), выкладаць гісторыю Беларусі, геаграфію Беларусі, грамадазнаўства трэба на беларускай мове.
Бондарава ж скардзілася на Марзалюка ў пракуратуру.
«На рэпліку вядоўцы пра «незадаволеных блогераў» Марзалюк адказаў, што яму «начхаць». Гэта значыць, дэпутату напляваць на меркаванне грамадзян і яго выбаршчыкаў. Як жа гэта стасуецца з дэпутацкай этыкай? Або Ігар Марзалюк настолькі забранзавеў, што можа сабе дазволіць па-хамску ставіцца да грамадзян Рэспублікі Беларусь?» — пісала Бондарава ў звароце.
Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх
Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму
«Вось вы на мяне наязджалі, і што цяпер? Вы ў турме, а дзе я?» Як Марзалюк наведаў калонію
Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску
Каментары