Грамадства

Жонка вядомага беларускага хакеіста запусціла дабрачынны фонд для хворых на рак

Надзея Мялешка — папулярная беларуская блогерка, а таксама жонка былога хакеіста беларускай зборнай Дзмітрыя Мялешкі. Больш за два гады яна змагаецца з ракам грудзей. Цяпер Надзея запускае дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых.

Фота: Instagram Надзеі Мялешкі

Арганізацыя беларускі будзе насіць назву «Фонд Надзеі». Менш чым за суткі на старонку фонду ўжо падпісаліся амаль 17 тысяч чалавек.

Як піша Надзея, ужо цяпер анкахворыя могуць разлічваць на інфармацыйную падтрымку ад арганізацыі: пачуць пра правільнае харчаванне пры сваёй хваробе, атрымаць парады ад псіхолага і рэкамендацыі ад еўрапейскіх медыкаў. Калі адпаведныя дакументы будуць аформленыя, фонд будзе дапамагаць і з аплатай рахункаў за лячэнне дзецям і дарослым, якія хварэюць на рак.

Мялешка тлумачыць, што важнай матывацыяй пра стварэнні фонду для яе стаў уласны вопыт:

«У дзень, калі я пачула ад дактароў у Беларусі, што ў мяне рак грудзей, я была глыбока ўзрушаная, напужаная, не здольная прымаць ніякія рашэнні. Я думала, гэта канец… Я хачу працягнуць руку кожнаму, хто цяпер пражывае барацьбу з ракам. Хто толькі даведаўся пра дыягназ, хто адчаяўся і вельмі баіцца, хто не ведае, куды бегчы і што рабіць».

Муж Надзеі Дзмітрый Мялешка — былы форвард беларускай зборнай па хакеі і мінскага «Дынама», а таксама экс-гулец хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер Дзмітрый шмат у чым падтрымлівае сваю жонку, якая больш за два гады змагаецца з анкалогіяй.

Адна з вядомых беларускіх блогерак, Надзея Мялешка зарэгістравала акаўнт у Instagram у 2012 годзе. Спачатку гэта была асабістая старонка, а потым уладальнікі камерцыйных акаўнтаў, якім спадабаўся акаўнт Надзеі, сталі звяртацца да яе з просьбай весці і іх старонкі. Паступова з гэтага вырас і паспяховы ўласны блог з больш чым 412 тысячамі падпісчыкаў, і шэраг курсаў у вобласці SMM.

Фота: Instagram Надзеі Мялешкі

У студзені 2020 года ў Надзеі Мялешкі выявілі рак грудзей.

«30 снежня я намацала ўшчыльненне ў грудзях. Панікаваць не стала, бо тры месяцы таму была на УГД і ўсё было добра. Пасля НГ адразу ж пабегла правярацца. 

8 студзеня я даведалася, што ў мяне рак грудзей. Трэцяя стадыя.

Чаму не было відаць на УГД? Я правяралася кожныя паўгода. Бо гэты від пухліны мае агрэсіўны, хуткі характар. Ён, гад, паспеў пракрасціся ў лімфавузлы.

Як я? Ужо нармальна. Па жыцці я аптыміст і заўсёды веру толькі ў лепшае! Настроена толькі на станоўчы вынік!» — пісала яна тады.

У ліпені таго ж года хвароба ў блогеркі перайшла ў стадыю рэмісіі. Але ў сакавіку 2021-га Надзея паведаміла, што хвароба вярнулася, дактары знайшлі ў яе метастазы ў печані. Жанчына працягвае сваё лячэнне ў Германіі, куды пераехала з сям'ёй.

«Баліць — трындзец як». Ваданосава распавяла пра аперацыю і цяперашнюю рэабілітацыю

Каментары

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве17

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве17

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →