Грамадства

Урад скарэктаваў палажэнне аб інтэрнатах

Новая рэдакцыя дакумента апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У падкарэктаваным дакуменце ўтрымліваецца пункт 54, які вызначае парадак пакрыцця страт дзяржарганізацый, якія звязаныя з утрыманнем інтэрнатаў і непакрыванымі плацяжамі грамадзян, якія ў іх жывуць.

Пакой у інтэрнаце. Фота: «Мінск-Навіны»

Паводле новага закона страты кампенсуюць бюджэтныя арганізацыі, работнікі якіх і іх сем'і жывуць у інтэрнаце. Пакрыццё выдаткаў адбываецца за кошт бюджэтных (пазабюджэтных) сродкаў гэтых арганізацый прапарцыйна плошчы памяшканняў. Калі месцы ў інтэрнаце падаваліся па хадайніцтве — то за кошт тых арганізацый, чые супрацоўнікі жывуць у інтэрнаце, і яшчэ іншых крыніц, якія не забароненыя законамі.

Калі наймальнік — непрацаздольны, чалавек, які дасягнуў пенсійнага ўзросту, або інвалід першай і другой груп, то страты кампенсуюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы са сродкаў мясцовага бюджэту. Таксама з мясцовага бюджэту кампенсуюцца выдаткі на ўтрыманне забраніраваных жылых памяшканняў у інтэрнаце, да заключэння дамовы найму.

У палажэнні пад стратамі маецца на ўвазе частка фактычна панесеных выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, выдаткі на электраэнергію для асвятлення дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, у тым ліку ліфтаў.

Пастанова набывае законную сілу з 1 студзеня 2025 года.

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу19

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу19

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →