Грамадства3030

Ярмошына: Прэтэндэнты ў 2020 — вырадкі. А я ўратавала краіну ад грамадзянскай вайны

Былая старшыня Цэнтрвыбаркама расказала, як яна ўспрымала падзеі 2020 года. Яна выступала ў Пінску ў рамках агітацыйнага тура прапагандыстаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і не абмяжоўвала сябе ў выразах.

Лідзія Ярмошына ў 2014 годзе

«Калі ў маі 2020 года былі абвешчаныя выбары, пачалося абвастрэнне. Да нас стала прыходзіць група спадара [Міколы] Статкевіча, такога палітыка крайне агрэсіўнага. Было пададзена паўсотні заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты — то-бок па зборы подпісаў. Мы выдатна бачылі, што тая колькасць вырадкаў, якая падавалася, гэта самы элементарны сабатаж, спрабуюць заваліць ЦВК, каб яна заваліла сваю працу».

«У групу Статкевіча ўваходзілі людзі, якія былі кантактамі першага ўзроўню. Яны не мелі права ўвогуле выходзіць у грамадскія месцы. І вось яны прыходзілі — асабліва адна такая фельчарка з Гомеля з хуткай дапамогі. Яе адхілілі ад працы як кантакт першага ўзроўню, а яна прыязджала [да нас], і было такое ўражанне, што яна спрабуе нас усіх заразіць нейкім чынам, гэты вірус перадаць. Дарэчы, яна даўно збегла ў Польшчу. Не ведаю, недзе там прабіркі мые. Кінула сям’ю, трох дзяцей. Былі такія адыёзныя агрэсіўныя цёткі».

«Мне было няцяжка працаваць, я атрымлівала задавальненне. Так, 2020 год мяне надламіў. Шмат у чым ён падарваў упэўненасць у сабе. Задаволеная я толькі тым, што, магчыма, уратавала краіну ад грамадзянскай вайны. Прынамсі, я гэтаму спрыяла».

Лідзія Ярмошына нарадзілася 29 студзеня 1953 у Слуцку. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975-­1987 працавала юрыскансультантам у Калінінградзе і Бабруйску. У 1987­-1988 — памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда. У 1988-­1996 — кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гаркавыканкама. У 1992-1996 — сябра ЦВК, у 1996-2021 — старшыня ЦВК. Разведзеная. Сын памёр у 2017 годзе.

Каментары30

  • даведка
    15.12.2024
    Ермошину саму кинули три мужа, первые из них спились, а сын совершил суицид(?).
  • Кеша
    15.12.2024
    Какая нахер "гражданская": тапки у лавки снимать, да в Польшу массово "з’яджаць"?((( А лукашисты-это вообще конченные стукачи, они без колебаний любую власть, флаг, герб примут...
  • Дзя
    15.12.2024
    Адзін з галоўных выпадкаў сярод беларусаў - гэта сама Ярмошына

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый9

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтам Грузіі абраны Міхаіл Кавелашвілі8

Колькі каштуе пакатацца на лыжах гэтай зімой?

Расія пачала вывад войскаў з Сірыі4

Сёння ўначы ў Беларусі было да мінус 12, прычым на поўдні краіны

Беларуская чыгунка паскорыць рух некаторых цягнікоў у абласныя цэнтры

У Віцебску пасля пажару ў ГЦ «Беларусь» ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканнях

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту3

Беларускі аўтобусны перавозчык абвясціў пра зніжку 50 працэнтаў на шэраг замежных маршрутаў1

Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый9

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Галоўнае
Усе навіны →