Сёння памёр Уладзімір Міхайлавіч Станкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання ад Мядзельскай акругі, намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па заканадаўстве.
Да дэпутацтва ён працаваў у міліцыі. У парламенце ўваходзіў у парламенцкую фракцыю Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». Пасля дэпутацтва быў прадпрымальнікам.
Памёр Станкевіч на 70-м годзе жыцця.
Каментары