У Гродне памёр знаны мовазнавец і педагог Павел Сцяцко. Яму было 90 гадоў, паведамляе Радыё Рацыя.
Павел Уладзіміравіч Сцяцко нарадзіўся 5 сакавіка 1930 года ў вёсцы Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці.
Выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. Быў загадчыкам кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пазней зноў працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры.
Быў вядомым пурыстам, меў больш за 600 апублікаваных прац, у тым ліку больш за 30 кніг. Аўтар культавага і настольнага падручніка «Культура мовы»
Каментары