Яму быў 71 год.
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Арцём Сізінцаў.
«Сумная вестка… Памёр Юры Нагорны, сапраўдны беларускі патрыёт, паслядоўны абаронца роднай мовы, дэмакратыі і гарадскога самакіравання. У Барані няма бадай ніводнага чалавека, які б не ведаў яго. Светлая памяць.
Так шмат разоў мы размаўлялі на розныя тэмы, а цяпер нават не знайду фотаздымак, дзе мы былі б разам. Часцей сустракайцеся з тымі, з кім хочацца размаўляць, нават без нагоды».
Юры Нагорны жыў у Барані (Аршанскі раён). У свой час быў дырэктарам школы, узначаліў гарвыканкам у Барані, быў актывістам Таварыства беларускай мовы, а некалькі гадоў таму стварыў нават музей свайго роду, выканаўшы абяцанне, дадзенае над магілай жонкі.
Каментары