Навукоўца-фізіка, кандыдата тэхнічных навук, былога сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР не стала позна ўвечары 20 кастрычніка. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка.
Юрый Варонежцаў займаўся праблемамі радыяцыі, быў адным з арганізатараў руху «Навукоўцы за бяз'ядзерную Беларусь», актыўным грамадскім дзеячам і публіцыстам. Жыў у Гомелі.
Некалькі год таму ён перанёс анкалогію.
Каментары