Сёння ноччу не стала Віталя Крупіцы. Прычына — рак. Яму было 39 гадоў, паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.
Віталь быў экс-начальнікам аддзела масавага футбола БФФ, апошнім часам працаваў у офісе ЮНІСЕФ у Беларусі.
Увогуле яго жыццё было звязанае з футболам. Выклікаўся ў юнацкую зборную Беларусі і выступаў за футбольны клуб «Масты». Затым ён прысвяціў сябе пляжнаму футболу. На працягу доўгіх гадоў кіраваў аддзяленнем гэтага віду гульні барысаўскага БАТЭ, з поспехам выступаў за каманду «жоўта-сініх», з якой выйграў шэраг трафеяў. Віталь абараняў колеры нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе. Потым прысвяціў сябе масаваму футболу.
Шмат у чым дзякуючы актыўнасці Віталя у 2019 годзе ў Мінску адбылася чарговая канферэнцыя УЕФА па масавым футболе, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх футбольных асацыяцый кантынента, а таксама госці з іншых канфедэрацый, паведамляе БФФ.
Засталіся жонка і трое дзяцей.
Каментары