Усяго патроху

Кампанія Ілана Маска паказала ролік з малпай, якая гуляе ў анлайн-пінг-понг «сілай думкі»

Стартап Ілана Маска Neuralink, які спецыялізуецца на распрацоўцы сістэм для абмену інфармацыяй паміж мозгам і электроннымі прыладамі, паказаў відэа, у якім малпа гуляе ў віртуальны пінг-понг «сілай думкі».

Як паведамляе The Verge, 9-гадоваму самцу макакі Пэйджару імплантавалі чып за шэсць тыдняў да таго, як быў зняты ролік. Папярэдне прымата навучылі гуляць у відэагульні з дапамогай джойсціка — у якасці ўзнагароды жывёла магла атрымаць бананавы смузі. Працэс навучання пэйджара паказаны ў пачатку Відэа.

Пакуль малпа асвойвала відэагульні, прылада Neuralink запісвала інфармацыю пра тое, якія нейроны актываваліся ў працэсе. Дзякуючы гэтаму яно навучалася прадказваць рухі лап. Пасля вывучэння патэрнаў джойсцік адключылі ад кампутара. Такім чынам, прымат працягнуў гуляць у віртуальны пінг-понг выкарыстоўваючы толькі свой розум, але яшчэ па звычцы дакранаючыся да джойсціка. Пазней эксперыментатары прыбралі маніпулятар, а віртуальны курсор працягнуў рухацца па экране.

«Першы прадукт Neuralink дазволіць паралізаванаму чалавеку карыстацца смартфонам у думках хутчэй, чым вялікімі пальцамі», — напісаў Ілан Маск у твітары.

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →