Інтэрнэт і СМІ

У Tut.by, да журналістаў і дахаты да Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Сайт заблакаваны

У офіс найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала сёння раніцай прыйшлі сілавікі. Прыйшлі таксама ў hoster.by.

Tut.by

Гэта работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Сілавікі прыйшлі да некалькіх чалавек, у тым ліку да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай. Акрамя таго, не адказваюць на званкі супрацоўнікі рэдакцыі, якія былі ў офісе.

ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы партала. 

Сілавікі таксама ў офісе Av.bу, самага папулярнага аўтамабільнага сайта Беларусі. Некалькі гадоў таму да гэтай пляцоўкі далучыўся аўтамабільны сэрвіс A.Tut.by.

Сёння раніцай супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам да рэдактараў Tut.by Ганны Рудэнка і Вользе Саўкіў, цяпер яны на волі. Ператрус скончыўся бліжэй да абеду. У іх канфіскавалі ўсю тэхніку (камп'ютары, тэлефоны, у тым ліку непрацуючыя), а таксама банкаўскія карты. Ператрус праходзіў у рамках крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара і галоўнага бухгалтара кампаніі.

Працэсуальнага статусу ў рэдактараў няма. Аператыўнікі растлумачылі, што прыйшлі да супрацоўнікаў Tut.by, бо ў іх дома могуць знаходзіцца доказы па справе. У наступным, кажуць супрацоўнікі ДФР, рэдактараў могуць выклікаць на допыт.

13:00

Усё яшчэ працягваецца ператрус у журналіста Tut.by Алены Талкачовай (да яе ў кватэру змагла трапіць адвакат), галоўнага рэдактара Марыны Золатавай (ёй выламалі дзверы ў тамбуры) і намесніка галоўнага рэдактара Максіма Гайко.

14:39

У Брэсце да cупрацоўнікаў Tut.by прыйшлі каля 10.40 раніцы з пастановай на ператрус па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў.

Аператыўнікі з ДФР працавалі каля гадзіны, канфіскавалі ўсю тэхніку і дакументы, а таксама мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў. Затрыманняў не было.

У гомельскі офіс прыйшлі ў 10.15 раніцы, шэсць чалавек у цывільным прадставіліся супрацоўнікамі ДФР. Ператрус праводзілі старанна, забралі ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны. Завяршыўся ператрус прыкладна ў 13.30.

Таксама аператыўнікі працавалі ў офісах Віцебска, Магілёва і Гродна, інфармацыя ўдакладняецца.

15:14

Сілавікі выйшлі з кватэры галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай.

Яны вынеслі тэхніку. Яе саму вывелі праз «чорны выхад» і звезлі. Марына паспела крыкнуць, што яна, дырэктар ТАА «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар кампаніі Анжэла Асад могуць праходзіць па артыкуле 243 КК. Артыкул 243 КК прадугледжвае ўхіленне ад падаткаў.

Раней стала вядома, што на допыт у ДФР павезлі журналіста Tut.by Алену Талкачову

15:29

Затрыманая таксама супрацоўніца TUT.BY Дар'і Брыль.

Сілавікі раніцай прыйшлі да яе дадому. У кватэры, дзе яна жыве з суседкамі, правялі ператрус. Забралі тэхніку ў Дар'і і суседак. Пасля гэтага сілавікі забралі Дар'ю з сабой.

15:32

Пасля 15.00 супрацоўнікаў кампаніі Hoster.by сталі выпускаць з кабінетаў у іх офісе, дзе яны сядзелі пад наглядам сілавікоў.

Дырэктара кампаніі Сяргея Павалішава павезлі. Яго статус невядомы.

У кампаніі таксама запэўнілі, што тэхнічная служба hoster.by працуе ў штатным рэжыме.

15:40

Праваабаронцы паведамляюць, што на дадзены момант удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знаходзіцца пад канвоем у прыёмнай 1-й бальніцы Мінска. У яе праблемы з сэрцам.

16:50

Як стала вядома праваабаронцам, таксама ператрус дома праходзіць у праграміста Tut.by Віталя Каліноўскага. Ён не выходзіць на сувязь.

***

У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, куды ўваходзіць Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў, сказалі Onliner, што інфармацыя аб прычынах прыходу сілавікоў у Tut.bу будзе апублікаваная пазней.

Праз некалькі гадзін з'явіўся афіцыйны прэс-рэліз наконт сённяшніх падзей вакол Tut.by. «Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК 18 мая ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» заведзена крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры)», — гаворыцца ў паведамленні.

«ТАА «Тут бай Медыя» ў 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў Tut.by была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ. Пра гэта праінфармавалі дзяржаўную ўстанову «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій».

На падставе прадастаўленых ДФР звестак аб дапушчаных ТАА парушэннях Назіральнай радай ПВТ 18 мая прынята рашэнне аб страце ТАА «Тут бай Медыя» права на падатковыя льготы, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з Дэкрэтам прэзідэнта ад 22 верасня 2005 года №12 «аб Парку высокіх тэхналогій», — гаворыцца ў паведамленні.

Як дадалі ў КДК, у выніку неабгрунтаванага выкарыстання ТАА «Тут бай медыя» дзяржаўнай падтрымкі як рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў і асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

***

Каля 11.45 сайт Tut.by стаў блакавацца.

Каментары

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →