Беларускі брамнік «Віслы» даведаўся, што ў яго будзе хлопчык, у незвычайнай абстаноўцы ФОТА
Брамнік кракаўскай «Віслы» Антон Чычкан і яго жонка Аліна падзяліліся вельмі радаснай навіной: у сям'і неўзабаве народзіцца дзіця.
Пра тое, што гэта будзе хлопчык, пара даведалася проста на клубным стадыёне, піша «Трыбуна».
Антон Чычкан перайшоў у кракаўскую «Віслу» (другі дывізіён) у лютым 2024 года. У маі ён выйграў з «Віслай» Кубак Польшчы.
У сёлетнім чэмпіянаце «Вісла» ідзе на 9-м месцы ў другім дывізіёне.
Каментары