Свет2525

Навальная: Я не жадаю паразы сваёй краіне — жадаю паразы Пуціну

Юлія Навальная дала інтэрв'ю вядоўцам тэлеканала «Дождь». Гэта яе першая вялікая размова з расійскімі журналістамі пасля гібелі Аляксея Навальнага ў калоніі 16 лютага 2024 года. У прыватнасці, яна выказалася наконт вайны Расіі супраць Украіны.

«Справядліва было б, каб гэтая вайна, па-першае, ніколі не пачыналася. Калі яна пачалася… каб Уладзімір Пуцін сёння ж спыніў страляць па мірных украінскіх гарадах і вывеў усе войскі з тэрыторыі Украіны. Гэта было б справядліва, гэта павінна здарыцца неадкладна. Гэта і павінен быць вынік вайны. Вядома, на жаль, відавочна, што цяпер гэта не здарыцца, але калі вы мяне пытаецеся, які павінен быць зыход вайны — вось такім ён і павінен быць: каб Уладзімір Пуцін забраў свае войскі і вывеў з тэрыторыі Украіны. Прайграў бы гэтую вайну», — прыводзіць яе словы «Медуза».

Разам з тым, яна не жадае паразы Расіі, а жадае паразы Пуціну. 

«Вядома, не [не жадаю паразы сваёй краіне]. Тваё пытанне гучыць так, як быццам Уладзімір Пуцін — мая краіна. Але Уладзімір Пуцін — не мая краіна. Уладзімір Пуцін — гэта чалавек, які захапіў маю краіну. Які трымаецца амаль 25 гадоў за ўладу, ён трымаецца любымі спосабамі. Гэта не значыць, што я жадаю паразы сваёй краіне, гэта значыць, што я жадаю паразы Уладзіміру Пуціну як мага хутчэй, неадкладна. І ўнутры краіны, і тым больш пасля таго, як ён уварваўся на тэрыторыю суседняй дзяржавы», — дадала Юлія Навальная.

Каментары25

  • Так
    13.11.2024
    Свядомыя людзі, у адрозненне да палітычных неафітаў, не мелі ілюзіі адносна расіян. Што за розніца за ці супраць таго або іншага цара, генсека ці прэзідэнта, калі далей за Расіяю і яе палітыку, якая не змяняецца стагоддзямі.
  • %
    13.11.2024
    Адно без іншага быць не можа. Параза Гітлера і НСДП было паразай Германіі
  • Спадар
    13.11.2024
    Далей будуць "наші мальчікі".,.Якая "харошая руская"...;))))

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →