Крамбл — гэта своеасаблівая запяканка з пясочнай дробкай, якую можна гатаваць не толькі з садавіной ці ягадамі, але і з восеньскай сезоннай гароднінай.
Інгрэдыенты:
- 4 кабачкі альбо цукіні
- 2 невялікія брыкеты казінага сыру
- 100 г паніровачных сухароў
- 120 г масла
- 100 г мукі
- пучок мяты
- соль, перац
Як гатаваць:
Масла пакінуць пры пакаёвай тэмпературы. Кабачкі вымыць, нарэзаць невялікімі кубікамі.
У сацейніку нагрэць аліўкавы алей і абсмажваць кабачкі прыкладна 10 хвілін на сярэднім агні. Пасаліць, паперчыць, дадаць лісце мяты.
Разагрэць духоўку да 200 градусаў. Казіны сыр нарэзаць саломкай. У форму для запякання спачатку выкласці кабачкі, пасля казіны сыр.
У асобнай місцы змяшаць муку, нарэзанае кубікамі масла, паніровачныя сухары, соль і перац. У вас павінна атрымацца пясочнае цеста. Пакрышыць паверх казінага сыру і цукіні, выпякаць каля 25-30 хвілін.
Смачна есці!
Каментары