Здароўе

«А што калі б мы ведалі гісторыю хвароб донара спермы 1558?» — сям'я ў жалобе

Жыхары Нью-Ёрка Лора і Дэвід Ганэры страцілі сына, 27-гадовага Стывена. Хлопец памёр ад перадозу наркотыкаў. Ëн з'явіўся на свет, дзякуючы ЭКА. Як выявілася, донар спермы не паведаміў пра сваю шызафрэнію і нарказалежнасць. Тыя самыя псіхалагічныя праблемы паўтарыліся ў сына.

Фота з архіва сям'і Ганэраў.

Бацькі Стывена больш за дзесяць гадоў ратавалі яго ад псіхалагічных праблем і рознага роду залежнасцей. Іх сын некалі з’явіўся на свет дзякуючы штучнаму апладненню і донару спермы. Смерць сына Ганэры перажывалі так моцна, што вырашылі звязацца з іншымі бацькамі, што скарысталіся паслугамі таго ж донара, піша Wall Street Journal.

Бацькі Стывена, акрамя іншага, хацелі папярэдзіць, што ў іх сына была шызафрэнія — псіхіятрычная хвароба, пры якой характэрныя парушэнні свядомасці, галюцынацыі і трызненне. Пры шызафрэніі людзей таксама часцей робяцца нарказалежнымі. Шызафрэнія можа перадавацца генетычна, таму людзі, якія мелі таго ж біялагічнага бацьку, як і Стывен, — у групе патэнцыйнай рызыкі.

Гэтае і наступныя фоты: Wall Street Journal.

Ганэры звязаліся з бацькамі дзяцей, што нарадзіліся, як і іх сын, пры дапамозе донара 1588, і даведаліся пра яго шмат новага. У профілі банка спермы гэты донар фігураваў як «студэнт, што грае на гітары і займаецца хакеем, яго выгляд апісвалі як «бландзін з блакітнымі вачыма».

На самой справе донар 1588 хварэў на шызафрэнію і памёр у 2018 годзе ў 46 гадоў ад перадазіроўкі апіятаў, як і Стывен Ганэр пазней.

Лора Ганэр звязалася з мамай донара і высветліла, што той таксама трапляў у псіхіятрычную клініку. Чамусьці донар не пазначыў гэтай інфармацыі ў адпаведнай анкеце, якую ён запаўняў перад тым, як здаваць семя.

Банкі спермы ў ЗША не заўсёды правяраюць праўдзівасць інфармацыі, якую донары падаюць у анкетах. Таксама амерыканскі закон не патрабуе адсочваць колькасць дзяцей, народжаных з дапамогай штучнага апладнення, а самі донары не заўсёды паведамляюць клінікам пра хваробы, што развіліся ў іх пасля здачы спермы.

Стывен у дзяцінстве.

Ганэры паставілі сабе на мэце дамагчыся, каб сфера донарства спермы ў ЗША рэгулявалася стражэй. Яны выйшлі на сенатара ад свайго штата, каб той паспрыяў распрацоўцы заканадаўства ў сферы донарства спермы, яйцаклетак і эмбрыёнаў. Новыя законы прымусілі б адпаведныя банкі пільней правяраць інфармацыю пра стан здароўя, а таксама іншыя даныя донараў.

Дадзеная праблема паўстае і ў іншых краінах, бо тэхналогіі ЭКА выкарыстоўваюцца ўсё часцей. Новы час патрабуе новых працэдур і законаў.

Як развіваецца шызафрэнія

Шызафрэнія часта перадаецца ў спадчыну. Калі ў бацькі ёсць такі дыягназ, гэта павышае верагоднасць таго, што і ў дзіцяці таксама разаўецца шызафрэнія. Аднак у большасці дзяцей бацькоў з шызафрэніяй хвароба не развіваецца.

Сямейны альбом Ганэраў.

Пакуль у навукоўцаў няма яснасці адносна механізма ўзнікнення шызафрэніі. Але эксперты знайшлі некалькі соцен генаў, якія ў сваёй камбінацыі павышаюць рызыку развіцця хваробы. Калі атрымаецца прасачыць, як шызафрэнія перадаецца на генетычным узроўні, такая інфармацыя можа быць карысная для банкаў спермы.

Таксама навукоўцы вывучаюць тое, якія сацыяльныя фактары павышаюць імавернасць развіцця шызафрэніі. Сярод меркаваных чыннікаў — ужыванне марыхуаны і фізічная або эмацыянальная траўма ў дзяцінстве.

Міні-мемарыял у гонар Стывена Ганэра, зроблены яго бацькам.

Бацькі Стывена і падумаць не маглі, што іх сын захварэе на шызафрэнію. Ён рос актыўным і камунікабельным хлопчыкам, любіў лавіць рыбу з бацькам і слухаць музыку (асабліва яму падабаліся Beatles). Стывен быў капітанам каманды па амерыканскім футболе і вельмі сябраваў са сваёй сястрой.

Але ў пераходным узросце, гадоў у пятнаццаць, хлопец раптам стаў замыкаццца ў сабе, падсеў на наркату, у яго пачалі здарацца эпізоды трызнення. У 19 Стывену паставілі дыягназ: шызафрэнія.

Ганэры змагаліся за сына як маглі, падтрымлівалі яго псіхалагічна і фінансава, але яго стан горшаў і горшаў. Хлопец некалькі разоў лячыўся ў псіхіятрычных шпіталях і цэнтрах рэабілітацыі для наркаманаў. Не раз таксама ён трапляў за краты.

Лора Ганэр стала расказваць маме донара 1588, як ўсё было са Стывенам, — і тая пабачыла копію паводзін свайго сына. Маці донара не магла паверыць, што той мог падмануць клініку, якая збірае банк спермы. Жанчына думала, што смерць паставіла кропку пад пакутлівай хваробай яе сына. Выявілася, што хвароба мела працяг у трагедыі Стывена.

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →