Улада

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў тры-чатыры дні вайны ў выпадку сутыкнення з Украінай

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву.

«Украіна ніколі з намі не будзе ваяваць: гэтая вайна працягнецца максімум тры-чатыры дні. Там не будзе каму супраць нас ваяваць, — цытуе фрагменты інтэрв'ю беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

— Тыя, каго там паказваюць з гэтымі драўлянымі аўтаматамі, як яны трэніруюцца… Дык мы зараз выйдзем з табой у суседнюю залу, здымем на мабільны тэлефон трэніроўку гэтую і пакажам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І як толькі ледзь-ледзь патыхнула, Валодзя Зяленскі адразу трухнуў».

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што на Захадзе баяцца вайны з сіламі АДКБ.

«У Еўропе будзе прасцей. Яны што, гэтага не бачаць? Яны разумеюць, што бесперспектыўна з намі ваяваць, перш за ўсё з Расеяй. Мы не гаворым аб ядзернай ці нейкай іншай зброі. Але нас лепш не чапаць. Нас не чапайце», — засцерагаў Лукашэнка.

«Пакуль яны там разгорнуцца і перашлюць сюды нейкія войскі, мы ўжо будзем стаяць каля Ла-Манша.

Яны гэта ведаюць. У чым каштоўнасць АДКБ: што мы паказалі. Колькі сілаў у нас там [у Казахстане] было — усяго нічога, але мы паказалі. А калі б трэба — там бы павялічыліся гэтыя сілы. Мы каля Алматы, а Пуцін у Нурсултане ўзялі аэрапорты пад кантроль», — пахваліўся Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама: ЗША папярэдзілі Беларусь пра «рашучы і хуткі адказ», калі Украіну атакуюць з нашай тэрыторыі

Пра пагрозу новага ўварвання Расеі ва Украіну заходнія разведкі загаварылі з лістапада, пасля таго як Масква сабрала на межах з Украінай вялікія сілы. На сёння яна працягвае перакідаць дадатковыя часці з Далёкага Усходу.

У прыватнасці, расійскія вайскоўцы сканцэнтраваліся і ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы. Афіцыйнай падставай называецца правядзенне вучэнняў «Саюзная рашучасць». Паводле розных ацэнак, у Беларусь усяго перакінуць ад 9 тысяч (заява беларускага Мінабароны) да 30 тысяч (ацэнка НАТА) расійскіх вайскоўцаў.

Мінабароны Беларусі назвала мэтай вучэнняў ацэнку гатовасці сіл Саюзнай дзяржавы да абароны межаў.

У прыватнасці, у Беларусі, сярод іншага, разгорнутыя расейскія знішчальнікі Су-35, штурмавікі Су-25 і проціракетныя сістэмы С-400.

Заяўлена, што першая частка вучэнняў пройдзе да 9 лютага, другая — 10—20 лютага.

Жыхары Брэсцкай і Гомельскай абласцей Беларусі паведамляюць аб прысутнасці расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі каля розных населеных пунктаў. Дзясяткі фатаграфій і пастоў пра гэта з'явіліся ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах. Беларусь таксама выклікала на зборы шматлікіх рэзервістаў.

Чытайце таксама: 

«Маленькая пераможная вайна» з Украінай: ці дапамагла б яна Лукашэнку?

Каментары

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства9

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы9

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі

У партугальскім аэрапорце тыдзень не можа вылецець самалёт. З яго збеглі 130 хамякоў2

Алексіевіч пра рускую літаратуру: Сапраўднае мастацтва не адказвае за імперскія амбіцыі74

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства9

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →