У Бабруйску 32-гадовы мужчына памёр у сябе дома пасля таго, як увёў нутравенную ін'екцыю медыцынскага прэпарата дымедрол, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Пра тое, што перад смерцю бабруйчанін увёў сабе дымедрол, распавяла яго сужыцелька.
Каб высветліць дакладную прычыну смерці, была прызначаная экспертыза. Даследаванні паказалі, што незадоўга да наступлення смерці мужчына ўнутрывенна прымаў медыцынскія прэпараты (у тым ліку супрацьалергічны сродак дымедрол), якія ўводзіў у сцягно.
Паводле высноваў эксперта, смерць бабруйчаніна наступіла ў выніку вострага атручвання дымедролам, што пацверджана змесцівам гэтага рэчыва ў крыві (у таксічнай канцэнтрацыі), унутраных органах, мяккіх тканках сцягна і іншымі прыкметамі.
Этылавы спірт у крыві памерлага не знойдзены.
Каментары