Улада

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў, змяніў гендырэктара СТБ і яшчэ шмат каго

Сёння Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі, а таксама міністра адукацыі. Спіс новых прызначэнцаў даволі вялікі. 

Міністэрства адукацыі ўзначаліў Андрэй Іванец. Ён замяніў Ігара Карпенку, які перайшоў на пасаду кіраўніка Цэнтрвыбаркама. Да гэтага Іванец працаваў галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На пасаду міністра сельскай гаспадаркі прызначаны Ігар Брыло. Ён працаваў у гэтым ведамстве на пасадзе першага намесніка міністра.

Новым гендырэктарам тэлеканала СТБ стаў Аляксандр Асенка. Папярэдні кіраўнік тэлеканала Кірыл Казакоў атрымае новае прызначэнне. Да гэтага часу Асенка працаваў дырэктарам Наваполацкага кабельнага тэлебачання «Вектар».

Павел Муравейка прызначаны першым намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі. Да гэтага часу ён займаў пасаду намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусі — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Алег Жыдкоў прызначыны старшынёй канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Да гэтага часу Жыдкоў працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара СП ААТ «Спартак».

Лукашэнка зрабіў кадравыя ратацыі ў кіраўніцтве Міністэрства замежных спраў і прызначыў новых паслоў. 

Ён даў згоду на прызначэнне Сяргея Алейніка, які раней займаў пасаду намесніка міністра, першым намеснікам міністра замежных спраў.

Былі ўзгодненыя прызначэнні двух намеснікаў кіраўніка МЗС:

Юрыя Амбразевіча (да гэтага часу ён працаваў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе) і Ігара Назарука,  які з'яўляўся дырэктарам Дэпартамента гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Лукашэнка таксама прызначыў Уладзіміра Улаховіча, які кіраваў да гэтага часу Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Венгрыі, а таксама па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне і Рэспубліцы Харватыя. 

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Грузіі прызначаны былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс

Уладзімір Баравікоў, які раней займаў пасаду начальніка галоўнага кадравага ўпраўлення МЗС, прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў В'етнаме. 

Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прызначаная Ларыса Бельская, якая раней працавала начальнікам аддзела знешнепалітычнага аналізу галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →