Украінская разведка: Расіяне «арганізавалі» рынак у Нароўлі, дзе прадаюць скрадзенае ва ўкраінцаў
У Нароўлі расійскія вайскоўцы адкрылі базар для гандлю нарабаванай ва Украіне маёмасцю.
Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі пры Мінабароны Украіны.
У «асартыменце»: пральныя і посудамыйныя машыны, халадзільнікі, упрыгожанні, аўтамабілі, ровары, матацыклы, посуд, дываны, творы мастацтва, дзіцячыя цацкі і касметыка.
Таксама расіяне спрабуюць абмяняць скрадзеную валюту — даляры і еўра.
Акрамя таго, расійскія марадзёры адправілі калону грузавікоў у Расію з горада Бурынь Сумскай вобласці з нарабаванымі рэчамі.
«У горадзе Мазыр збіраюцца расійскія вайсковыя КамАЗы, з якіх салдаты выгружаюць пакеты з рэчамі, здабытымі шляхам марадзёрства. Нарабаванае адпраўляецца ў РФ расійскай службай экспрэс-дастаўкі СДЭК», — дадалі ў разведцы.
-
Вальфовіч пра «ваенна-палітычнае становішча вакол Беларусі»: Сітуацыя нагнятаецца, тэндэнцыі несуцяшальныя
-
Лосік схуднеў, Пачобут «трымае марку», Аляксандраў «выязджае» на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1
-
Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе
Каментары