Дасье

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 2. Валерый Вакульчык

2 (4). Валерый Вакульчык

Старшыня КДБ.

Чаму менавіта Вакульчыка лічаць такім уплывовым?

Кіраўнік галоўнай спецслужбы краіны за час працы на пасадзе не запомніўся дурнымі заявамі, як, напрыклад, Сцяпан Сухарэнка. Здаецца, Вакульчык мае ў Камітэце аўтарытэт, у адрозненне ад Юрыя Жадобіна. Вакульчык не трапляў у непрыемныя асабістыя гісторыі, як Вадзім Зайцаў.

Але галоўны сігнал для экспертаў у тым, што сам Лукашэнка ніколі не дазваляў сабе крытыку Вакульчыка, у адрозненне ад многіх ягоных папярэднікаў.

На адной з сустрэч з старшынёй КДБ Лукашэнка даў кароткае распараджэнне адносна чыноўнікаў: «Калі нехта не выпраўляецца: кайданкі — і ў камеру. І няхай тады думаюць, як працаваць з народам». Выходзяць амаль бязмежныя паўнамоцтвы.

Цытата

«Пагроза бяспецы, з улікам баявых дзенняў ва Украіне, прысутнічае і для Беларусі».

Кастрычнік, 2014

Аб’ектыўка

Нар. у 1964 у вёсцы Радастава (Драгічынскі раён). Скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Вышэйшыя курсы вайсковай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіравання. Служыў ва Узброеных сілах (1985–1991), у органах дзяржаўнай бяспекі (1991–2008). Працаваў начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце (2008—2011), старшынёй Следчага камітэта (2011—2012). Старшыня КДБ (з 2012).

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра таямнічага Валерыя Вакульчыка

* * *

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →