Вайна

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў

Па словах прадстаўніка адміністрацыі ЗША, Кіеў не мабілізуе і не навучае дастатковую колькасць новых салдат для замены тых, хто гіне на поле бою.

Фота: Генштаб Украіны

Украіне варта разгледзець магчымасць зніжэння прызыўнога ўзросту для вайсковай службы з 25 да 18 гадоў, заявіў у сераду высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША, узмацняючы ціск на Кіеў з мэтай умацавання баявых сіл гэтай краіны ў вайне з Расіяй, паведамляе Голас Амерыкі.

Размаўляючы з журналістамі, прадстаўнік адміністрацыі адзначыў, што Украіна не мабілізуе і не навучае дастатковую колькасць новых салдат для замены тых, хто гіне на полі бою.

«Цяпер крытычна важны чалавечы рэсурс, — сказаў ён. — Расіяне, па сутнасці, дамагаюцца прагрэсу, стабільнага прагрэсу на ўсходзе, і пачынаюць адціскаць украінскія лініі ў Курскай вобласці… Мабілізацыя і большая колькасць вайскоўцаў могуць істотна паўплываць на сітуацыю на гэты момант, калі ацэньваць цяперашнюю сітуацыю на полі бою».

Расійскія сілы дэманструюць самыя значныя поспехі ва Украіне з першых дзён уварвання ў 2022 годзе, захапіўшы за апошні месяц тэрыторыю памерам з палову Лондана, заявілі аналітыкі і вайсковыя блогеры на гэтым тыдні.

У красавіку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні прызыўнога ўзросту для ўдзелу ў баявых дзеяннях з 27 да 25 гадоў, павялічыўшы колькасць грамадзянскіх асоб, якіх войска можа мабілізаваць ва ўмовах ваеннага становішча, уведзенага пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў лютым 2022 года.

Адміністрацыя Прэзідэнта Джо Байдэна была рашучым прыхільнікам Украіны, але гэтая падтрымка можа зменшыцца, калі абраны прэзідэнт Дональд Трамп уступіць на пасаду ў студзені. Трамп прызначыў Кіта Келага, адстаўнога генерал-лейтэнанта, які прадставіў яму план завяршэння вайны ва Украіне, спецыяльным прадстаўніком па гэтым канфлікце.

Крыніца ў офісе Уладзіміра Зяленскага заявіла, што краіне не хапае неабходных сродкаў для аснашчэння мабілізаваных войскаў.

«Цяпер, з нашымі бягучымі намаганнямі па мабілізацыі, у нас не хапае, напрыклад, браняетэхнікі для падтрымкі ўсіх прызываемых салдат, — сказала крыніца. — Мы не можам кампенсаваць затрымкі ў прыняцці рашэнняў і ланцужках паставак з боку нашых партнёраў коштам жыццяў нашых салдат і самых маладых з нашых хлопцаў».

Амерыканскія ўлады прызнаюць, што прыцягненне больш маладых вайскоўцаў з'яўляецца палітычна складаным пытаннем для ўрада Зяленскага, і Украіна абмяркоўвала магчымасць прадастаўлення стымулаў для добраахвотнага набору маладых людзей, паведаміў іншы прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

Па дадзеных крыніцы ў Міністэрстве абароны Германіі, за зачыненымі дзвярыма Берлін таксама заклікае Кіеў знізіць прызыўны ўзрост.

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →