Аксана Марыя Ючкавіч. Нашы яшчэ недзяржаўныя святы…
Нашы яшчэ недзяржаўныя святы…
Хтосьці — святкуе, кагосьці — за краты!
Хтосьці — шчаслівы, імклівы, нястомны,
І хтосьці, як Зміцер, нікім непраломны.
Хтосьці чакае дадому й да хаты,
А з ім размаўляюць то каты, то краты.
Хтосьці няспынна шукае свабоду,
Хтосьці няспынна знішчае, як шкоду
Тое, што просіць свабоднае сэрца,
Якое трывожна і радасна б'ецца,
Можа, салютам, можа, гарматай,
Можа, маланкай, а, можа, ад стратаў.
Вучыцца сэрца біцца ў такт,
Ды рытм яго хутка збівае той гвалт,
Што чыніцца побач, няхай, што ў тэатры,
Ды толькі кулісы — падпертыя вартай.
Заслоны ж расхінем — зірнем на свой край,
Агорне і боль, нас агорне і жаль.
Ды толькі ўсё роўна не спынім казаць,
Што праўду і волю ад нас не забраць.
Мы будзем свабодай і дыхаць, і спаць,
Мы будзем свабодай і жыць, і канаць,
Кахаць, спадзявацца, і верыць, і быць,
Бо мы — як вясна — і яе не спыніць!
Каментары