Здарэнні22

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»

Яўген паказаў шчупака, якога выцягнуў у старым рэчышчы Дняпра: вага рыбіны — 14 кілаграмаў, даўжыня — 1,2 метра, піша Onliner.by.

Мяркуючы па Instagram беларуса, да такой здабычы ён ішоў доўга і цярпліва: з сярэдзіны лета Яўген рэгулярна выкладваў фота са шчупакамі меншымі.

«Вось гэта кракадзілы!» — захоплена пісалі яму ўжо тады, але рыбак запэўніваў каментатараў, што гэта не мяжа, і меў рацыю.

«Вырашыў паехаць на «стары» Дняпро без матора і рэхалота, па-старому.

У выніку атрымалася абхітрыць старажытную тоўстую прабабулю. Шчупак быў адпушчаны», — дзеліцца падрабязнасцямі мужчына.

Шчупак Яўгена хай і не рэкордны для Беларусі, але ў тройку самых буйных з вядомых дакладна трапляе. Самага вялікага на дадзены момант шчупака злавілі ў Слаўгарадскім раёне на рацэ Сож: яго дакладная вага склала 19 кілаграмаў 460 грамаў.

Каментары2

  • Жвір
    06.11.2024
    Можна меркаваць, што рака багатая на рыбу, калі шчупакі такімі во гадуюцца. Гэта значыць, што сітуацыя з экалёгіяй там добрая.
  • Tak
    06.11.2024
    Сітуацыя з экалогіяй па ўсёй Беларусі значна палепшылася з часоў ссср. Хоцб бы адзін прыклад, пры ссср я жывога бабра ня разу не бачыў, зарас каўбасы з іх робяць, яны нават у менску жывуць…

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →