Грамадства1212

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА

Гэтым разам непрыязны ў дачыненні да беларусаў нанеслі на зачыненыя дзверы беларускай установы «Карчма 1863». Адпаведнае фота размясціў у фэйсбуку беларус Андрэй Барашка.

На ралетах, якія закрываюць дзверы ўстановы, нехта напісаў словы Lietuva lietuviams («Літва для літоўцаў»).

Гэта не першы інцыдэнт такога тыпу. У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі.

Самы свежы выпадак падобнага кшталту — падпал дзвярэй Беларускага дома ноччу 26 кастрычніка. Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ. Таксама нядаўна была апаганеная магіла каліноўца Аляксандра Царука на віленскіх могілках.

Каментары12

  • Lietuva, а не Літва/Litva
    05.11.2024
    нехта напісаў словы Lietuva lietuviams («Ліетва для ліетувямсаў»).
    Не бачу, каб напісана было "Літва".
  • Меркаванне
    05.11.2024
    Ноўнэйм , я не здзiулюся, калi гэта нашчадкi гэбэшнiкау, накiраваных у савецкiя часы.
  • Меркаванне
    05.11.2024
    У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі./
    Што "многае паказвала"? Напрыклад?
    А па-мойму гэта справа рук літоўскіх шавіністаў, якія супраць нацыянальна-арыентаваных беларусаў. (Ябацькі іх не цікавяць.)
    А тое, што выканаўцаў надпісаў і пагромаў беларускіх дома культуры, царквы, кафэ яшчэ ні разу не выявілі, на мой погляд сведчыць пра тое, што іх ніхто і не шукаў. Бо свае.
    Грамадзян Беларусі хутка бы знайшлі. І дэпартавалі б, ці пакаралі.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →