Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) было беларускай дзяржавай, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».
«А літоўцы вашыя браты беларускія?» — спытаў яго Аляксей Венедыктаў.
«Вядома, браты, — адказаў кіраўнік Беларусі. — Улічваючы асабліва, што мы былі калісьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта была беларуская дзяржава, і літоўцы там былі, частка палякаў. Беларускае. Як гісторык вы павінны ведаць. І ніхто не аспрэчвае сёння», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Трактоўка ВКЛ як беларускай дзяржавы характэрна для беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. У савецкай традыцыі лічылася, што літоўскія феадалы паняволілі беларускія землі. Заява Аляксандра Лукашэнкі сведчыць пра тое, што нацыянальнае бачанне гісторыі цяпер распаўсюдзілася і на яго.
Каментары