У Нью-Ёрку памёр прэзідэнт Сусветнага згуртавання беларускіх яўрэяў Якаў Гутман.
Ён нарадзіўся 3 мая 1945 года ў Казахстане, потым сям'я вярнулася ў Мазыр.
Якаў Гутман шмат зрабіў для захавання яўрэйскай спадчыны ў Беларусі: у Мінску, Мазыры, Гомелі.
У 1990-я гады дапамагаў перавозіць дзяцей з Беларусі ў Фінляндыю і Ізраіль для лячэння наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пастаянна ўздымаў пытанне пра неабходнасць захавання яўрэйскіх некропаляў у беларускіх гарадах і мястэчках.
У 2004 годзе выйшаў на адзіночны пікет ля адміністрацыі прэзідэнта, у выніку чаго быў затрыманы. У 2017 годзе Якаў Гутман спецыяльна прыязджаў у Гомель, каб асвятляць пытанне руйнавання старадаўніх могілак на вуліцы Сожскай.
Каментары