Сёння на 84-м годзе жыцця памерла актрыса, легенда беларускага тэатра — народная артыстка Бэла Масумян.
Час і месца развітання паведамяць пазней.
Бэла Масумян нарадзілася 15 верасня 1937 года ў Паўлаградзе (Днепрапятроўская вобласць Украіны). У 1961 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно». У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага працавала з чэрвеня 1961 года. Бэла Масумян удастоена ганаровых званняў «Заслужаная артыстка БССР» і «Народная артыстка Беларусі», медалі Францыска Скарыны за заслугі ў галіне культуры, прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Хрустальная Паўлінка», медаля Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва», спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Каментары