Грамадства

Актрыса Няфёдава — купалаўцам: Вы кінулі сваіх, вы кінулі старых

Актрыса Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава ў эфіры АНТ выказалася аб сыходзе сваіх калег з тэатра.

«Калі гэтыя падзеі пачалі адбывацца ў нашым Купалаўскім тэатры, першай рэакцыяй у мяне была збянтэжанасць: «Як так можна?» Зразумела, былі слёзы. Я не магла знайсці тлумачэння і апраўдання таго, што адбываецца і як можна сысці з тэатра, — распавяла актрыса. — Вельмі многія ахвяравалі нейкімі аспектамі свайго жыцця, каб іграць на сцэне. Акцёрам быць не так проста, як здаецца. Ты павінен прыкласці велізарныя намаганні, каб даказаць, што маеш права быць на сцэне. І раптам, прайшоўшы нейкія моманты, ты адмаўляешся ад сваёй прафесіі, прыкрываючыся быццам бы добрымі намерамі, якімі выслана дарога…»

Зараз у тэатры засталося каля 200 чалавек, практычна ўсе яны — тэхнічныя спецыялісты: мантажоры сцэны, касцюмеры, грымёры, асвятляльнікі, прыбіральшчыкі. Яны сталі закладнікамі сітуацыі, якая склалася. На думку Вольгі Няфедавай, яе былыя калегі па сцэне проста не падумалі пра ўвесь калектыў, прыняўшы рашэнне пакінуць тэатр.

«Вы кінулі сваіх, вы кінулі старых. Ніхто не падумаў, што для Генадзя Аўсяннікава, які перажыў некалькі інфарктаў, тэатр — гэта як для нас паветра. Ён жыве тым, што прыходзіць на сцэну. Я згадала інтэрв'ю маёй калегі: «Я баюся за гледачоў, якія будуць вяртацца пасля спектакля». Прыгожа гучыць. А вы не пабаяліся за жыццё Генадзя Сцяпанавіча?» — актрыса звярнулася да сваіх калег.

«Няўжо вы думаеце, што вы настолькі таленавітыя, падобна багам на Алімпе? Не. Калі вы вырашылі ісці ў рэвалюцыю, то абавязаны былі вярнуць гэтай дзяржаве ўсё, што вам давалася. І тады б вы былі сумленнымі», — падкрэсліла актрыса.

Каментары

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе1

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне замест Хэлаўіна будуць святкаваць Вялесаву ноч1

Беларус наткнуўся ў лесе на дзіўныя «спяваючыя» дрэвы1

Стала вядома, за што будуць судзіць кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука

Шматдзетны бацька з Лоева схаваўся ад судовага выканаўцы ў скрыні для газавых балонаў3

Зялёны гном, які ўрываўся ў крамы і надакучаў палякам, аказаўся зусім не з Беларусі. Вось хто ён15

Расія патрабуе ад кампаніі Google два ўндэцыльёны рублёў. Чакайце, колькі?!5

Праграму сямейнага капіталу падоўжылі на пяць гадоў

У Іспаніі моцныя дажджы прывялі да паводкі. Загінулі больш за 50 чалавек

У Луганскай вобласці расійскі вайсковец вырашыў паказаць дзіцяці, як працуе гранатамёт — загінулі абодва1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе1

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Галоўнае
Усе навіны →