Грамадства1414

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр

У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Хіжняка кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Аляксандр Хіжняк — старшыня дэкаратыўнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Таксама ён дырэктар «БелНДІПгорадабудаўніцтва» і заадно дэпутат Мінгарсавета.

БелТА паведамляецца, што Хіжняк схадзіў у ЦВК, каб падаць дакументы, асабіста. 

Аляксандр Хіжняк нарадзіўся 16 сакавіка 1978 года ў Хойніках. Але пасля аварыі на ЧАЭС сям'я пераехала спачатку ў Смалявіцкі раён, пасля ў Віцебскую вобласць, а ўрэшце ў пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна.

У 2000 годзе скончыў Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Правазнаўства», працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрааграхарчпрам» на пасадах ад вядучага да галоўнага юрысконсульта.

Пасля працаваў у «БелНДІПгорадабудаўніцтва» галоўным юрысконсультам, начальнікам інфармацыйна-прававога аддзела, кіраўніком прадстаўніцтва ў Смаленскай вобласці. З 2015 года дырэктар «БелНДІПгорадабудаўніцтва».

У 2006 і 2015 гадах «за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці» атрымаў падзякі Лукашэнкі. У 2025 годзе мае добры шанец папоўніць гэтую калекцыю.

Каментары14

  • Брэст
    30.10.2024
    Людзі без гонару і сумлення.
  • Роберт
    30.10.2024
    Яшчэ адзін крэпкі хазяйственнік у шэрым піджачку, хахаха)
  • Ганка
    30.10.2024
    Будуць звальняць з працы за подпісы за кандыдатуру Хіжняка ці не? Мо хто ведае?
    Малады і красівы, я б падпісалася, але баюся.

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве3

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве3

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →